Докшичане гордятся успехами юного спортсмена Романа Гмырака

ГМЫРАКЯшчэ гады два таму Раман Гмырак нават не думаў, што ранішняя зарадка, загартоўка арганізма, бясконцыя трэніроўкі і ўздым на п’едэстал за перамогу стануць для яго звычайнай справай. Сёння ён – навучэнец Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. У малодшых класах, як і ўсе хлопчыкі, ён ганяў у футбол і мераў бегавымі крокамі родныя Таргуны. У сёмым класе, як кажуць, “за кампанію” трапіў на лёгкаатлетычную трэніроўку ў раённую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Гэта і стала пачаткам новага жыцця юнака. Увесь вольны час Раман прысвячаў фізкультуры, якая не толькі дапамагала нарошчваць і ўмацоўваць мышцы, але і быць заўсёды бадзёрым і аптымістычным. Бацькам не трэба было хвалявацца, чым займаецца іх сын пасля заняткаў у школе. Яны добра ведалі яго звычайны маршрут: дом – СШ № 1 г. Докшыцы – ДзЮСШ – стадыён у Таргунах – дом. Дзякуючы старанням, упартасці і сіле волі Раман Гмырак ужо можа па праве ганарыцца сваімі шматлікімі перамогамі на абласных спаборніцтвах. Вынікам свайго былога выхаванца радуецца і трэнер Віктар Сенчык. Самая вялікая перамога – другое месца на рэспубліцы ў кіданні кап’я. Не так даўно ён стаў срэбраным прызёрам у Міжнародным турніры памяці Е.М. Шукевіча па лёгкаатлетычных кіданнях, які праходзіў у Брэсце. Вынікам у 44 м 20 см ён пабіў свой асабісты рэкорд.

Спартыўныя дасягненні Рамана Гмырака былі адзначаны на раённым свяце злёту перадавікоў народнай гаспадаркі. Зараз таргуноўскі хлопец шмат трэніруецца, каб трапіць на адборныя спаборніцтвы, перамога ў якіх стане білетам на ўдзел у сусветнай лёгкаатлетычнай спартакіядзе.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *