«Оазис жизни» прошёл в Докшицах

IMG_3804«Аазіс жыцця» — так называліся рэкалекцыі, што прайшлі з 29 ліпеня па 6 жніўня ў Докшыцах.
Ніводныя канікулы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах не праходзяць без моладзевых і дзіцячых спатканняў. Штогод у райцэнтр наведваюцца аніматары мерапрыемства з Маладзечна, Слоніма, Наваполацка, Гродна. Актыўна прымаюць удзел і самі дакшычане.
Правёў “Аазіс жыцця” айцец Віталь Юркевіч з дапамогай сясцёр адараторак Крыві Хрыста з гэтай парафіі. У рэкалекцыях удзельнічала каля 60 чалавек.
Моладзь разважала над тэмай біблійнай гісторыі збаўлення. Разабрацца ў гэтым пытанні ёй дапамагалі канферэнцыі, якія распавядалі пра тое, як насычацца Святым Духам у сваім жыцці, пра сакрамэнт споведзі, пакліканне і пра ўсе таямніцы Святой Імшы.
На рэкалекцыях можна было не толькі пазнаць сябе ў Богу, але і развіць свае таленты ў розных кірунках, знайсці новых сяброў падчас вясёлых гульняў, танцаў і тэматычных вечароў.
Аднак галоўная мэта рэкалекцый – наблізіцца да Госпада, умацавацца ў Святым Духу і, што немалаважна, захаваць усё тое, што атрымалі ў штодзённым жыцці.
Бог кожны дзень робіць цуды. І гэтыя рэкалекцыі сталі духоўным набыткам не толькі для моладзі, але і для ўжо дарослых аніматараў. Бог — усемагутны, толькі варта адкрыць сэрца для Яго, і Ён умомант можа змяніць наша жыццё на 180 градусаў. Менавіта для таго, каб знайсці Бога, і праводзяцца рэкалекцыі ў докшыцкай парафіі.

Вераніка ДАЛЖУК,
юнкар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *