Праграма мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі

дпНапярэдадні  свята, 6-8 мая, у сельсаветах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, мітынгі, ускладанне вянкоў да помнікаў і абеліскаў.

9 Мая, з 8 гадзін да 9 гадзін 20 хвілін, у Докшыцах адбудзецца радыётрансляцыя, прысвечаная Дню Перамогі. У 9 гадзін — ускладанне кветак і вянкоў на мемарыяльным комплексе «Праклён фашызму» ў Шунеўцы; да Брацкай магілы, да помніка воінам 277-ай стралковай дывізіі, «Ахвярам фашызму» і ў інш. памятных месцах. У 9 гадзін 20 хвілін — ускладанне кветак да брацкай магілы на пл. Палявога. Затым адбудзецца шэсце да гарадскога Цэнтра культуры, дзе свята працягнецца канцэртнай праграмай, адначасова з якой, з 10 да 12 гадзін, будуць працаваць спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі. Вечарам, у 20 гадзін 30 хвілін, урачыстасць прадоўжыцца канцэртам «З Днём Перамогі». У 22 гадзіны можна будзе назіраць святочны феерверк. Пасля да гадзіны ночы аматары танцаў змогуць павесяліцца на дыскатэцы.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *