Канікулы без дыму і агню

логотип акцииУ летнія месяцы на тэрыторыі Віцебскай вобласці, у тым ліку і нашым раёне, будуць праходзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню”.

Летнія канікулы – гэта шчаслівая і самая доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае. Нярэдка дзеці застаюцца сам-насам без нагляду дарослых. А таму для арганізацыі вольнага часу дзяцей у нашым раёне пачынаюць працаваць школьныя і летнія лагеры. У іх нярэдкімі гасцямі стануць работнікі райаддзела МНС, галоўная задача якіх – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах.

С. Дземідовіч,
пажарны інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *