Окна в прошлое

 Мы з цікаўнасцю сочым за творчымі крокамі былой выпускніцы Параф’янаўскай СШ Юліі Януковіч, якая зараз з’яўляецца студэнткай Інстытута журналістыкі БДУ. Дзяўчына прыняла ўдзел у конкурсе “Фотаздымак з гісторыяй”, які праходзіць у рэспубліканскай газеце “Звязда”, і стала адной з прызёраў. Прапануем вам, паважаныя чытачы, аповед юнай журналісткі.

3

Час­та гу­та­рым з ма­ёй пра­ба­бу­ляй, Юзэ­фай Ста­ні­сла­ваў­най Гу­та­ро­віч, пра мі­ну­лае. Гэ­тыя раз­мо­вы ні­ко­лі не бы­ва­юць прад­мет­на-дак­лад­ны­мі – час­цей за ўсё яны ўзні­ка­юць спан­тан­на. Вось і ця­пер гар­та­ем ся­мей­ны аль­бом са ста­ры­мі здым­ка­мі і спы­ня­ем­ся на не­ка­то­рых.
На кар­тач­цы пас­ля­ва­ен­ных га­доў – сёст­ры Будзь­ко ка­ля но­вай ха­ты
(здымак 1). Яе ку­пі­лі на стан­цыі Будс­лаў пас­ля та­го, як ста­рая ха­та ў вёс­цы Па­лес­се, што ў Мя­дзель­скім ра­ё­не, бы­ла спа­ле­на нем­ца­мі пад­час ад­ступ­лен­ня. «Кож­ны раз, ка­лі ўзгад­ваю Па­лес­се, – пры­зна­ец­ца мне пра­ба­бу­ля Юзэ­фа, – сэр­ца аб­лі­ва­ец­ца кры­вёю. У бе­лы дзень прый­шлі ў на­шу вёс­ку фа­шыс­ты, каб спа­ліць яе. Пад­паль­ва­лі праз дзве ха­ты. Вёс­ка бы­ла ўся­го з ад­ной ву­лі­цы, але вель­мі доў­гай, та­му ха­ты за­га­ра­лі­ся ад­на за ад­ной – і на­ват тое, што мы па­спе­лі вы­нес­ці, усё ад­но бы­ло зні­шча­на аг­нём да­шчэн­ту». Сям’я Ста­ні­сла­ва і Фран­ціш­кі Будзь­ко бы­ла вы­му­ша­на па­кі­нуць род­ныя мяс­ці­ны, дзе на­ра­дзі­лі­ся ўсе во­сем да­чок. Праў­да, трое з іх, Ван­да, Яні­на і Да­ну­ся, па­мер­лі ма­лень­кі­мі, да ста­ла­га ве­ку да­жы­лі пяць дзяў­чат: Бра­ні­сла­ва, Соф’я, Юзэ­фа і двай­ня­ты Ка­зі­мі­ра і Ган­на.

1
Бра­ні­сла­ву пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны нем­цы за­бра­лі ў ла­гер. Пра­ба­бу­ля ўзгад­вае, што ту­ды да­зва­ля­ла­ся да­сы­лаць уся­го адзін кі­ла­грам хле­ба раз на ме­сяц… Але на­ват у та­кіх страш­ных умо­вах Бро­ня вы­жы­ла, пас­ля вай­ны апы­ну­ла­ся ў Поль­шчы, дзе і за­ста­ла­ся. Соф’я ўсё жыц­цё пра­жы­ла ў баць­коў­скай ха­це на стан­цыі Будс­лаў ра­зам з не­за­муж­няй сяст­рой Ка­зі­мі­рай.
Пра­ба­бу­ля Юзэ­фа (трэ­цяя дач­ка Ста­ні­сла­ва і Фран­ціш­кі, на фо­та з сёст­ра­мі яна ў цэнт­ры) на­ра­дзі­ла­ся ў 1923 го­дзе. Пра сваё дзя­цін­ства ўспа­мі­нае з бо­лем: «Ма­тэ­ры­яль­на на­шай сям’і жы­ло­ся ня­лёг­ка. У нас быў не­вя­лі­кі на­дзел зям­лі: і баць­кі, і дзе­ці жы­лі, як той ка­заў, з ма­за­ля. А каб штось­ці за­ра­біць і не па­мер­ці з го­ла­ду, мы, яшчэ зу­сім ма­лыя, ха­дзі­лі жаць ба­га­тым лю­дзям, най­ма­лі­ся ра­зам з ма­ці ад­бы­ваць ра­доў­кі».
Да­вя­ло­ся га­ла­да­ваць сям’і і пас­ля вай­ны: дзяў­ча­ты крад­ком ха­дзі­лі на по­ле збі­раць ка­ла­сы жы­та, з якіх по­тым ва­ры­лі за­цір­ку… І ўсё ж, уз­гад­вае пра­ба­бу­ля, ня­гле­дзя­чы ні на якія ма­тэ­ры­яль­ныя цяж­кас­ці, мо­ладзь ста­ра­ла­ся ба­віць час ве­се­ла. Дзяў­ча­ты тка­лі на крос­нах руч­ні­кі, аб­ру­сы, збі­ра­лі­ся па ха­тах на вя­чор­кі, спя­ва­лі, тан­ца­ва­лі. Цэнт­рам збо­ру мо­ла­дзі бы­ла як­раз ха­та Будзь­ко, дзе ад­на з сяс­цёр, Ган­на, для агуль­на­га за­да­валь­нен­ня іг­ра­ла на гі­та­ры і ман­да­лі­не (да­рэ­чы, бы­ла са­ма­вуч­кай).
Вель­мі да­па­ма­га­ла ў жыц­ці пра­ба­бу­лі тое, што пад­час вай­ны яна на­ву­чы­ла­ся шыць. Уро­кі да­ва­ла швач­ка Яд­ві­га, якая за год ву­чо­бы бра­ла дзе­сяць пу­доў збож­жа. Але ў сям’і, якая за­ста­ла­ся без баць­кі, не бы­ло чым пла­ціць. Але тут Юзэ­фе па­шан­ца­ва­ла: му­жу швач­кі трэ­ба бы­ло да­бі­рац­ца на пра­цу аж у Ві­лей­ку, та­му да­мо­ві­лі­ся, што ў якас­ці апла­ты ён бу­дзе ка­рыс­тац­ца ў сва­іх мэ­тах ка­нём сям’і Будзь­ко. Пра­ба­бу­ля, да­рэ­чы, ака­за­ла­ся вель­мі здоль­най ву­ча­ні­цай і праз паў­го­да па­ча­ла ўжо са­ма за­раб­ляць гро­шы, вы­кон­ва­ю­чы роз­ныя за­ка­зы, якія атрым­лі­ва­ла яе «на­стаў­ні­ца» Яд­ві­га. З ця­гам ча­су жыц­цё па­ча­ло на­ладж­вац­ца, Юзэ­фа ез­дзі­ла шыць ва ўсе на­ва­коль­ныя вёс­кі. За па­шыў зі­мо­ва­га па­лі­то, на­прык­лад, ёй да­ва­лі пуд жы­та. Ка­лі ж, на­рэш­це, Юзэ­фа са­бра­ла­ся вы­хо­дзіць за­муж, су­се­дзі га­ва­ры­лі яе ма­ці: «Ты што, Фра­ну­ся, ро­біш? Рух­не «фун­да­мент» до­ма! Без яе ж вы бу­дзе­це га­ла­даць». За­муж пра­ба­бу­ля пай­шла ў вёс­ку Па­раф’­я­на­ва за Люд­ві­га Гу­та­ро­ві­ча, які толь­кі ня­даў­на прый­шоў з фрон­ту. Ма­ла­дая сям’я змаг­ла ў пас­ля­ва­ен­ны час па­бу­да­ваць дом, у якім пра­ба­бу­ля жы­ве і ця­пер. А вось мой пра­дзед пра­жыў пас­ля та­го ня­доў­га, па­кі­нуў­шы пас­ля ся­бе ад­ну дач­ку ва ўзрос­це шас­ці га­доў (Юзэфа з дачкой і мужам на 2-ім здымку). Пра­ба­бу­ля спа­чат­ку пра­ца­ва­ла на па­ля­вых ра­бо­тах, а по­тым – да­гляд­чы­цай ця­лят на фер­ме, ад­на­ча­со­ва зай­ма­ю­чы­ся лю­бі­май спра­вай. Яна і ця­пер час­та з усмеш­кай га­во­рыць, што «ігол­ка пад­ня­ла ў лю­дзі».
Сяст­ра Ган­на пас­ля вай­ны пра­ца­ва­ла на­рых­тоў­шчы­цай ле­су, але не за­кід­ва­ла і свае му­зыч­ныя за­ня­ткі. Ка­зі­мі­ра пра­ца­ва­ла ў саў­га­се «Будс­лаў­скі», заў­сё­ды бы­ла ў пе­ра­да­ві­ках, і яе фо­та не раз упры­гож­ва­лі Дош­ку го­на­ру. І на­ват пас­ля вы­ха­ду на пен­сію знай­шла са­бе за­ня­так па ду­шы, скі­ра­ваў­шы сі­лы і энер­гію на да­па­мо­гу кас­цё­лу, што ў вёс­цы Будс­лаў.
На­пэў­на, той моц­ны пад­му­рак баць­коў­ска­га до­ма і стаў для сяс­цёр ас­но­вай «імун­най сіс­тэ­мы» су­праць ві­ру­саў зла ў са­мых роз­ных яго аб­ліч­чах. І ця­пер, слу­ха­ю­чы пра­ба­бу­лю Юзэ­фу, я дзіў­лю­ся, што, ня­гле­дзя­чы на ўсе жыц­цё­выя вы­пра­ба­ван­ні, яна за­ха­ва­ла апты­мізм, цеп­лы­ню ду­шы і лю­боў да лю­дзей…»

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *