Учимся решать конфликт

У рамках рэалізацыі праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава ў Докшыцкім раёне ажыццяўляецца ініцыятыва “Прапаганда альтэрнатыўных спосабаў вырашэння грамадзянскіх канфліктаў”. Пра гэта раённая газета паведамляла раней. Днямі пра асаблівасці і перавагі ініцыятывы гаварылася падчас семінара, які праводзіўся ў працоўных калектывах РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, санаторыя “Лясное”, ЦРБ, а таксама для педагогаў раёна. Выступоўцы падрабязна расказалі пра дзейнасць трацейскіх судоў, якія створаны для абароны інтарэсаў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання. Гэта альтэрнатыўны спосаб абароны правоў, калі самі бакі, без умяшання дзяржавы, вырашаюць свой прававы канфлікт з дапамогай незалежных асоб. Асаблівае месца ў вырашэнні канфлікту займае яшчэ і медыяцыя.

Таццяна МАЙСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *