Товарищеский матч провели футболисты Докшиц и Балви
Суботняе святкаванне Дня горада распачалося з перамогі докшыцкай футбольнай каманды “Дзінас” на Міжнародным таварыскім матчы з балвійскімі спартсменамі. На пачатку спаборніцтва аматараў спорту вітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, які павіншаваў усіх з юбілейнай датай Докшыц і пажадаў футбалістам поспеху.
Амаль адразу барацьба за мяч разгарнулася ля варот латышоў. Парушэнне гасцей на штрафной частцы поля – і з адзінаццаціметровага ўдару першы гол забівае Аляксандр Палачанін. Балвійскія спартсмены змаглі адгуляць яго, але гучныя крычалкі балельшчыкаў “Дзінасу” быццам перадалі свае сілы докшыцкім футбалістам, і тыя перамаглі саперніка з лікам 4-1. Старшыня райвыканкама ўручыў кубкі капітанам каманд і падзякаваў дакшычанам за такі цудоўны падарунак гораду. Па традыцыі, спецыяльныя прызы, спонсарамі якіх сталі заснавальнік докшыцкай футбольнай каманды Генадзь Маліноўскі і РК ГА “БРСМ”, атрымалі лепшыя гульцы. У “Дзінасе” адзначылі брамніка Міхаіла Каляду, абаронцу Аляксандра Кругляніна, паўабаронцу Дзяніса Маліноўскага і нападаючага Аляксандра Палачаніна. Таксама падарункі атрымалі судзейская каманда і інструктар ФСК “Ураджай” Яўген Палячонак.