Гриб-великан найден в Докшицком районе

3 025У №59 ад 23 ліпеня ў нашай газеце быў надрукаваны фотаздымак цікавай знаходкі – грыба дажджавіка вагой 1 кілаграм 700 грамаў. Устаноўлены новы рэкорд: 4 кілаграмы 100 грамаў. Менавіта такі велікан вырас, ды не ў лесе, а на панадворку Аліны і Сцяпана Плешкуноў з вёскі Віржы.
– Мы яго не палівалі, не даглядалі, – смяецца гаспадар (на здымку). – Рос сабе і рос. Мо, каб ведалі, што грыб ядомы, дык і з’елі б раней. У яго і таварыш ёсць, кілаграма на паўтара, за хлеўчуком пасяліўся. Але, па ўсім бачна, рэкардсменам ужо не стане.
Па праўдзе кажучы, хацелі мы з гаспадарамі падсмажыць чэмпіёна з цыбулькай, паспрабаваць, які ж ён на смак, ды стараваты аказаўся. Але надзеі не трацім: раптам камусьці з вас, дарагія чытачы, удасца знайсці яшчэ большы. То завіце ў госці – прыедзем абавязкова.

Алена Несцяронак.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *