Среди женщин прошел пляжный волейбол в Докшицах (+ ФОТО)

IMG_0214[nggallery id=128]

 

 

Ахвотнікаў згуляць у пляжны валейбол падчас не зусім спрыяльнага надвор’я ў мінулую суботу сабралася насамрэч шмат. На спецыяльна падрыхтаванай для спаборніцтваў пляцоўцы гарадскога стадыёна сустрэліся ўдзельніцы сямі каманд з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Заўзець за спартсменак прыйшлі не толькі калегі – частка жанчын-удзельніц была з дзецьмі. Час ад часу гарачую гульню астуджваў летні дождж, у некаторых момантах валейбалісткам дапамагаў ці перашкаджаў вецер. Нечаканасці надвор’я не зламалі байцоўскі дух і запал. У выніку напружанай барацьбы ў фінальнай гульні за першае месца сустрэліся каманды Крулеўшчынскага с/с і “Докшыцкага РГЗ”. Цікава, што прадстаўніцамі каманд былі дзве Надзеі (Транчэўская і Зябко) і дзве Вольгі (Гадулевіч і Шынкевіч). Удача была ўсё ж такі на баку Крулеўшчынскага с/с, прадстаўніцы якога выйгралі ў “Докшыцкага РГЗ”. Трэцяе месца заваявалі Кацярына Вахавіч і Вольга Каралёнак з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Прызёры атрымалі дыпломы, а каманда-пераможца – абанемент у водна-аздараўленчы цэнтр. У спаборніцтвах таксама ўдзельнічалі каманды райвыканкама, райста, Бягомльскага лясгаса і “Віцебскторфу”. НА ЗДЫМКУ: дзве Надзеі-пераможцы – у цэнтры, злева – дзяўчаты з каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, справа – “Докшыцкі РГЗ” і судзейская каманда.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *