Включите ближний свет фар

новости-1З пачатку года ў нашай вобласці адбылося 27 “дзіцячых” дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 дзіця загінула, 29 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пры гэтым большасць пацярпелых у аварыях – дзеці-пешаходы. Сярод пасажыраў аўтатранспарту, якія атрымалі траўмы, 12 непаўналетніх. Палова з іх перавозілася бацькамі без спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў.
У мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама ў сувязі з заканчэннем летніх канікулаў Дзяржаўтаінспекцыя па ўсёй рэспубліцы з 25 жніўня па 5 верасня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!” У гэты перыяд у светлы час сутак пры руху на транспартных сродках павінна быць уключана бліжняе святло фар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *