Запрашае “Яблычны спас”

4024x2683_844026__www_artfile_ru__650x410У рамках свята “Яблычны спас”, якое пройдзе 18 жніўня ў агр. Порплішча, праводзіцца творчы конкурс “Яблычны вернісаж”. Паўдзельнічаць у ім могуць усе ахвотныя, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна.
Конкурс пройдзе па трох намінацыях:

— “Яблычны MIX”: удзельнікі прадстаўляюць кулінарны выраб з выкарыстаннем яблыкаў;
— “Яблычныя матывы”: работы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па дадзенай тэматыцы;
— “Яблычны сюжэт”: каляровыя фотаработы ў фармаце А4.

Работы на выставы дастаўляюцца самастойна ўдзельнікамі конкурса непасрэдна ў дзень правядзення свята. Творчыя работы павінны быць аформлены ў рамкі і падпісаныя.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 жніўня па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14, або па тэлефонах: 2-17-20, 2-51-77 (факс).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *