Докшицкое трио «Славяне» желанные участники любого концерта

IMG_7994Толькі год мінуў з таго часу, як трыа “Славяне” ўпершыню выйшла на сцэну, але яно ўжо займела свайго гледача. Група, як да таго і абавязвае назва, спявае ў стылі фолк беларускія, рускія, украінскія песні. У першым сваім выступленні на свяце работнікаў сельскай гаспадаркі “Славяне” выканалі папуры з народных песень, а зараз у іх рэпертуарнай скарбонцы ўжо каля дзесяці вакальных твораў.

У яркіх касцюмах, маладыя, прыгожыя, пластычныя, яны вельмі арганічна глядзяцца на сцэне. Ініцыятар стварэння групы – Таццяна Стадольнік – па адукацыі рэжысёр-менеджар, шмат гадоў выступае на сцэне як салістка народнай студыі “Калейдаскоп”. Баяністка Таццяна Лукуша таксама вядома гледачу як вакалістка. Фёдара Ільіча дзяўчаты прыгледзелі адразу, яшчэ на ўрачыстасці пасвячэння ў культработнікі. Зараз акардэаніст Докшыцкай ДШМ з’яўляецца безумоўным упрыгожаннем калектыву.

Яго ўдзельнікі, хоць і самі музычна адукаваныя, але вельмі ўдзячны кіраўніку студыі “Калейдаскоп” Андрэю Чабану за дапамогу ў рабоце над вакальнымі творамі, харэографу Марыне Чабан – за пастаноўку танцавальных “па”, без якіх у “Славян” не абыходзіцца ніводзін нумар. Яркія і прыгожыя сцэнічныя касцюмы, якіх у калектыве ўжо два камплекты, – справа рук адметнага майстра дызайну і швейнай справы Наталлі Канцавой.

Зараз трыа ўзмоцнена рыхтуецца да наступных выступленняў у абноўленым саставе. Яго часова пакінула Таццяна Лукуша, якая рыхтуецца стаць мамай. Спадзяёмся, што на яе замену прыйдзе не менш таленавітая вакалістка і “Славяне”, як і раней, будуць жаданымі ўдзельнікамі любога канцэрта.

Тамара СТАДНЮК.
НА ЗДЫМКУ: трыа “Славяне” ў час выступлення на ўрачыстым канцэрце да Дня Вялікай Перамогі.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *