Газификация в Докшицком районе

DSC01018Газіфікацыя населеных пунктаў мае важнае значэнне для эканамічнага і сацыяльнага развіцця Докшыччыны. Прыродны газ – гэта цяпло і камфорт на прадпрыемствах, у дамах і кватэрах. Яго выгоду і зручнасць разумеюць многія, таму газіфікацыя жылля працягваецца. На сённяшні дзень у раёне налічваецца 2147 спажыўцоў прыроднага газу ў шматкватэрных дамах і 2042 – у індывідуальных жылых дамах. З пачатку гэтага года былі газіфікаваны 63 кватэры і 53 уласныя дамы.
– Газіфікацыя ў Докшыцкім раёне пачалася ў 2005 годзе, тады ўпершыню блакітнае паліва прыйшло ў агр. Крулеўшчына, – гаворыць начальнік Докшыцкага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Глыбокаегаз” Аляксандр Туркоў. – У кватэрах і дамах жыхароў райцэнтра такі від паліва з’явіўся ў 2006 годзе. Паступова пачалі ставарацца кааператывы і ў іншых населеных пунктах. Сёння перавагу прыроднага газу адчуваюць жыхары Докшыц, Бягомля, Крулеўшчыны, Таргуноў, Крыпуль, Пруднік, Параф’янава, Сітцаў, Гліннага і Янкоў.
Сёлета ўжо былі газіфікаваны 7 будаўнічых аб’ектаў у агр. Параф’янава, а таксама ў аднайменнай вёсцы, у гарадскім пасёлку Бягомль і ў вёсцы Падомхі. Агульная працягласць газапроваду за гэты год склала 12 км 894 метры. На сённяшні дзень у эксплуатацыі знаходзіцца 248,5 кіламетра.
– Ці з’явіцца магчымасць у жыхароў вёскі Бярозаўка карыстацца такой выгодай?
– Пакуль пра гэта гава­рыць складана, бо для газіфікацыі патрэбна дадатковае будаўніцтва газапроваду немалой працягласці – 2,5 кіламетра. Зразумела, што гэта вялікія фінансавыя затраты і створанаму кааператыву з 11-і чалавек іх проста не пацягнуць.
– Якія далейшыя перспектывы па газіфікацыі?
– На наступны год запланавана газіфікаваць тры будаўнічыя аб’екты. Зараз вядзецца збор пачатковых даных па спажывецкім кааператыве ў г.п. Бягомль, агр. Крулеўшчына (вул. Чарняхоўскага) і агр. Пруднікі, рыхтуецца праектная дакументацыя падводзячага газапроваду да агр. Барсукі.
– Дзякуй за размову.

Тарыфы на прыродны газ за 1 куб. м:
У ацяпляльны перыяд – 0,0776 руб., у летні – 0,2842 руб. пры ўмове спажывання газу не больш 3001 куб. м у год. З 3001 куб. м да 5500 — па тарыфе 0,10 руб., звыш 5500 куб. м — па тарыфе 0,3733.

Інтэрв’ю правяла
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *