День сельского хозяйства отпраздновали в Докшицком районе

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае Ганаровыя дыпломы калектыву ААТ "Таргуны" — пераможцу спаборніцтва ў намінацыях "Павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці масланасення рапсу" і "Вытворчасць малака".

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае Ганаровыя дыпломы калектыву ААТ «Таргуны» — пераможцу спаборніцтва ў намінацыях «Павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці масланасення рапсу» і «Вытворчасць малака».

Мільгацяць гады, мінаюць дзесяцігоддзі, адплываюць у нябыт вякі, а праца на зямлі застаецца самай жыццёва неабходнай, самай пачэснай на нашай блакітнай планеце. Прафесійнае свята сабрала ў суботу ў кінаканцэртнай зале “Іскра” работнікаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці раёна. Па даўняй добрай традыцыі фае вабіла працаўнікоў сяла яркімі, каларытнымі выставамі, чароўнымі гукамі родных беларускіх напеваў. Прадэгуставаць і набыць можна было самыя разнастайныя вырабы перапрацоўчай прамысловасці: каўбасы і вяндліну, сыры і тварог, ёгурты і малако, хлеб, пірагі і пірожныя. Прыўзняты святочны настрой панаваў паўсюдна: ва ўсмешках і прывітаннях, моцных поцісках рук, жартах, віншаваннях.

Паступова глядзельная зала запоўнілася ўдзельнікамі мерапрыемства – узрушанымі, бадзёрымі, у святочных строях. Тут сабраліся тыя, для каго працоўны дзень пачынаецца на досвітку і заканчваецца позна ўвечары, хто не па чутках ведае, што такое пасяўная і ўборачная кампаніі, хто круглы год рупіцца на нівах і жывёлагадоўчых фермах, выдатна ведае цану хлеба, мяса, малака. Для каго свяшчэнная праца на зямлі — не высокія словы, а звыклы будзённы клопат.

Докшыцкая зямля спакон вякоў славілася працаўнікамі – надзейнымі, адказнымі, адданымі сваёй справе людзьмі, славілася сваімі сельскагаспадарчымі традыцыямі. Каравай свежаспечанага хлеба ўраджаю 2016 года гаспадару раёна, старшыні раённага выканаўчага камітэта Алегу Пінчуку ўручылі лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі – старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Уладзімір Лаўцэвіч і загадчыца малочнатаварнай фермы “Парплішчанскі Двор” Ганна Чабан.

Алег Леанідавіч звярнуўся да ўсіх прысутных са словамі прывітання і падзякі за добрасумленную працу:

– Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, дарагія ветэраны! Вельмі прыемна сёння павіншаваць вас з прафесійным святам і выказаць словы ўдзячнасці за вашу штодзённую нялёгкую самаадданую працу. Дзякую за цярпенне, вытрымку, разуменне важнасці той работы, якую выконваеце. Сёлета, нягледзячы на надзвычай няпростыя ўмовы надвор’я, валавы намалот зерня ў раёне склаў 43400 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29,4 ц/га. Гэта, зразумела, не самы высокі наш паказчык за апошнія гады, але за дадзенымі лічбамі – вялікія намаганні ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Асаблівую падзяку хочацца выказаць калектывам і кіраўнікам адкрытых акцыянерных таварыстваў “Докшыцкі райаграсэрвіс”, дзе валавы збор збожжа склаў 10031 тону пры сярэдняй ураджайнасці 34,6 ц/га, “Таргуны” – тут намалочана 10666 тон зерня, а ўраджайнасць складае 32,5 ц/га, “Барсучанка”, дзе валавы збор збожжа склаў 6252 тоны, а з аднаго гектара намалочана ў сярэднім 28,7 цэнтнера зерня. Варта адзначыць, што валавы збор у гэтых трох гаспадарках перавышае 50 працэнтаў ад намалочанага па раёне. Можам ганарыцца і тым, што дзяржзаказ, 9000 тон збожжа, Докшыцкі раён выканаў поўнасцю і адным з першых у вобласці.

Вячаслаў Кавалёнак, вадзіцель ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс".

Вячаслаў Кавалёнак, вадзіцель ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс».

Старшыня райвыканкама спыніўся таксама на дасягненнях у жывёлагадоўлі, мадэрнізацыі фермаў, выніках корманарыхтоўкі, вытворчасці мяса, рабоце перапрацоўчай прамысловасці. Алег Леанідавіч называў калектывы і прозвішчы лепшых працаўнікоў у гэтых галінах, асобныя словы ўдзячнасці выказаў таксама ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання, прадпрыемству меліярацыйных сістэм, фермерскім гаспадаркам, будаўнікам, калектывам хлебазавода і вытворчага цэха Лепельскага МКК, пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, плёну ў працы, новых дасягненняў.

Са святочнай сцэны прывітаў работнікаў сваёй галіны і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Абірала. Ён узгадаў пераможцаў спаборніцтва ўсіх узроўняў сярод экіпажаў камбайнераў, вадзіцеляў, якія працавалі з імі ў звязцы, моладзевых экіпажаў, загадчыкаў фермаў, тэхнікаў-асемянатараў, аператараў машыннага даення, даглядчыкаў БРЖ, галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый і абслуговых прадпрыемстваў, агучыў іх дасягненні. Сяргей Уладзіміравіч адзначыў станоўчыя вынікі работы ў бягучым годзе, спыніўся на недахопах, падкрэсліў напрыканцы, што ніякія льготы, крэдыты, надбаўкі не будуць садзейнічаць узмацненню матэрыяльнай базы гаспадарак і павышэнню дабрабыту сельскіх працаўнікоў, калі не адносіцца з усёй адказнасцю да выконваемай работы, не ўмацоўваць працоўную дысцыпліну, не захоўваць правераныя часам тэхналогіі і не ўкараняць шырока новыя.

Наступіў самы ўрачысты момант свята – ушанаванне перадавікоў вытворчасці. Пад незмаўкальныя апладысменты ў зале А.Л. Пінчук уручыў Ганаровыя дыпломы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў калектыву ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” у намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці і павелічэнне вытворчасці зерня”. Гэты ж калектыў быў прызнаны пераможцам у намінацыі “Вытворчасць мяса”. На 100 гектараў сельгасугоддзяў у гаспадарцы выраблена 70 цэнтнераў мяса. Сярэднясутачная прывага на вырошчванні і адкорме БРЖ склала 609 грамаў.

У намінацыі “Павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці масланасення рапсу” пераможцам стала ААТ “Таргуны”. Валавы збор насення рапсу ў бягучым годзе ў гаспадарцы перавышае мінулагодні паказчык на 9 працэнтаў і складае 1335 тон. Атрымаў узнагароду калектыў і ў намінацыі “Вытворчасць малака”: за 10 месяцаў 2016 года валавы надой склаў 7901 тону малака, або 108,4 працэнта да адпаведнага перыяду 2015 года. Ад кожнай каровы атрымана ў сярэднім 3145 кілаграмаў малака.

Калектыў ААТ “Барсучанка” стаў прызёрам спаборніцтва ў намінацыях “Павышэнне ўраджайнасці і павелічэнне вытворчасці зерня” і “Вытворчасць малака”. Валавая вытворчасць малака ў гаспадарцы ўзрасла ў параўнанні з папярэднім годам на 8,6 працэнта і склала 5046 тон. У сярэднім ад адной каровы надоена 3016 кілаграмаў малака.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Абірала ўзнагароджвае Ганаровай граматай упраўлення райсельгасхарчу аператара машыннага даення МТФ "Станіслаўцы" ДП "АграСітцы" Таісію Чырвоную.

Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Абірала ўзнагароджвае Ганаровай граматай упраўлення райсельгасхарчу аператара машыннага даення МТФ «Станіслаўцы» ДП «АграСітцы» Таісію Чырвоную.

Урачыстасць працягваецца. На сцэну падымаюцца лепшыя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна.

Ганаровымі граматамі Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца начальнік аддзела планавання, уліку і рэфармавання ўпраўлення райсельгасхарчу Марына Клімовіч і галоўны інжынер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Дзмітрый Аўтушка. Ганаровыя граматы Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў уручаюцца дырэктару ААТ “Таргуны” Анатолю Бальшунову і начальніку вытворчага ўчастка “Гліннае” ААТ “Таргуны” Антону Зімніцкаму. Ганаровыя граматы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Васіль Васюковіч і дырэктар ААТ “Таргуны” Анатоль Бальшуноў. Дырэктар ДП “АграСітцы” Сяргей Кучко быў узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Працавітасць, адказнасць, любоў да роднай зямлі – гэтымі рысамі надзелены героі жніва, якія ўсе сілы прыклалі для таго, каб вырасціць збожжа і без страт сабраць ураджай. Падзякі райвыканкама і грашовыя прэміі з рук кіраўніка раёна атрымалі:

Аляксей Варанковіч – старшы камбайнер ААТ “Таргуны (на камбайне КЗС-1218 экіпаж намалаціў 1894 тоны збожжа і заняў 1-е месца сярод экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур);
Віктар Суднік – старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” (на камбайне КЗС-1218 экіпаж намалаціў 1396 тон збожжа і стаў пераможцам сярод маладых экіпажаў камбайнераў);
Анатоль Трус – вадзіцель ААТ “Таргуны” (на аўтамабілі МАЗ перавёз з поля на зерняток 2169 тон умоўнага зерня і заняў 1-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку зерня ад камбайнаў 2-й групы);

Віктар Раткевіч – вадзіцель ААТ “Таргуны” (на аўтамабілі МАЗ перавёз 2254 тоны ўмоўнага зерня і стаў пераможцам сярод маладых вадзіцеляў);
Уладзімір Лаўцэвіч – камбайнер ААТ “Таргуны” (на кормаўборачным камбайне “Ягуар-850” нарыхтаваў 28418 тон зялёнай масы і заняў 1-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, што працавалі на нарыхтоўцы травяных кармоў);

Сяргей Пяцько – вадзіцель ААТ “Таргуны” (на трактары МТЗ-1221 перавёз 14633 тоны зялёнай масы і стаў пераможцам сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, занятых на адвозцы травяных кармоў).
Сярод тых, хто шчыруе на палях і жывёлагадоўчых фермах і комплексах, лепшымі аказаліся:

Аксана Піліпчук – аператар машыннага даення ААТ “Замастачанскае” (за 10 месяцаў бягучага года ад кожнай каровы надаіла па 5242 кілаграмы малака);
Ганна Чабан – загадчыца МТФ “Парплішчанскі Двор” (сярэдні надой ад каровы па ферме склаў 4500 кілаграмаў, прыбаўка да ўзроўню мінулага года – 1313 кілаграмаў);
Таццяна Кавеза – тэхнік-асемянатар ААТ “Замастачанскае” (выхад цялят на 100 кароў і цялушак склаў 88 галоў);
Лепшымі галоўным аграномам быў прызнаны Васіль Грыгаровіч (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс)”;
галоўным эканамістам – Валянціна Курдзека (ААТ “Барсучанка”);
галоўным бухгалтарам – Алеся Клімко (КУП “Докшыцкі”);
галоўным інжынерам – Аляксандр Парфяновіч (СГФ “Бягомльскі” ААТ “Віцебскдрэў”).
Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць сваю зямлю і працуе дзеля дабрабыту людзей. Самых цёплых слоў заслугоў­ваюць і працаўнікі перапрацоўчай прамысловасці. Узнагароды за працоўныя дасягненні атрымалі вадзіцель філіяла “Докшыцкі хлебазавод” РУП “Віцебскхлебпрам” Аляксандр Кіцько, пекар гэтага ж філіяла Валянціна Стэфаньян, вадзіцель Докшыцкага вытворчага цэха ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” Анатоль Малевіч, вядучы хімік гэтага ж вытворчага цэха Вольга Суднік, вадзіцель унітарнага прадпрыемства “Докшыцкае ПМС” Эдвард Пракаповіч, цясляр УП “Докшыцкае ПМС” Анатоль Церах.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Абірала ўручыў Ганаровыя граматы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама трактарысту-машыністу ДП “АграСітцы” Аляксандру Кудзерку, аператару машыннага даення МТФ “Станіслаўцы” ДП “АграСітцы” Таісіі Чырвонай і аператару машыннага даення МТФ “Бярозаўка” ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Аліне Кароль.
Ушанаванне лепшых работнікаў раёна працягваецца. Падзякі і грашовыя прэміі атрымалі таксама старшы камбайнер Уладзімір Лаўцэвіч (2-е месца сярод экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур), вадзіцель Валерый Корсак (2-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на перавозцы зерня ад камбайнаў), вадзіцель Вячаслаў Кавалёнак (3-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы травяных кармоў), аператар фермы “Альхоўка” Іна Скурко (2-е месца сярод аператараў па вырошчванні маладняку БРЖ) – з ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”;
камбайнер Вячаслаў Аніковіч (3-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў, занятых на нарыхтоўцы травяных кармоў), аператар машыннага даення МТФ “Несцераўшчына” Таццяна Аніковіч (2-е месца), загадчык МТФ “Дзедзіна” Леанід Сініца (2-е месца) – з ААТ “Таргуны”;

старшы камбайнер Аляксандр Закрэўскі (2-е месца сярод маладых экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур), вадзіцель Іван Аляхновіч (3-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў), вадзіцель Міхаіл Леановіч (2-е месца сярод маладых вадзіцеляў), камбайнер Юрый Шарох (2-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў), вадзіцель Павел Анашкевіч (2-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы травяных кармоў), тэхнік-асемянатар Людміла Шылко (2-е месца) – з ААТ “Барсучанка”;
старшы камбайнер Васіль Чувакоў (3-е месца сярод экіпажаў камбайнераў, занятых на ўборцы збожжавых і зернебабовых) – з ААТ “Замастачанскае”;
вадзіцель Аляксандр Кундра (3-е месца сярод вадзіцеляў, занятых на перавозцы зерня) – з КУП “Докшыцкі”;
аператар машыннага даення МТФ “Маргавіца” Ганна Батура (3-е месца) – з СГФ “Бягомльскі”;
загадчыца жывёлагадоўчай фермы “Дубраўка” Ірына Пліско (3-е месца) – з ДП “Гняздзілава-Агра”.

Момант свята.

Момант свята.

Не забыліся ў гэты ўрачысты дзень і пра ветэранаў аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці. Самыя шчырыя словы ўдзячнасці і апладысменты былі адрасаваны кожнаму запрошанаму на свята ветэрану працы.

Работнікі культуры парадавалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі канцэртам, у якім прынялі ўдзел лепшыя творчыя калектывы раёна.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота А. Варанковіча,
В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *