Дмитрий Автушко из Докшицкого района делится секретом своего успеха

IMG_3900

«Сакрэт поспеху – у сумленнасці і адказнасці» – так мяркуе галоўны інжынер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Дзмітрый Аўтушка. І дадае: “Яшчэ, безу­моўна, павінны быць веды, пэўны вопыт і, пажадана, прафесія любімая, да якой ляжыць душа”. У правільнасці ж свайго выбару Дзмітрый Пятровіч не сумняваўся ні тады, калі паступаў на факультэт “механізацыя сельскай гаспадаркі” ў БІМСГ, ні тады, калі паспяхова закончыў гэту ўстанову і набыў спецыяльнасць інжынера-механіка, ні зараз.
Пачынаў сваю працоўную дзейнасць інжынерам-энергетыкам у саўгасе “Чырвонабярэзінскі”. А на пасадзе галоўнага інжынера ў аграсэрвісе без малога дзесяцігоддзе.За гэты час заслужыў павагу калег-спецыялістаў і падначаленых. Людзям імпануе кампетэнтнасць, дасведчанасць, памяркоўнасць, мужчынская стрыманасць Дзмітрыя. А яшчэ такія рысы, як чалавечнасць і справядлівасць. Сам жа Дзмітрый Пятровіч адзначае, што ў працы сваёй самым складаным лічыць не граматную арганізацыю работы спецыялістаў падраздзяленняў, не іншыя свае прафесійныя абавязкі і задачы, а менавіта ўзаемаадносіны з людзьмі.
– Ёсць у нас, канечне, “касцяк” – працаўнікі надзейныя, правераныя часам і абставінамі, з кім можна, як гаворыцца, пайсці ў разведку, – распавядае суразмоўца. – Але ж і “цякучка” пэўная мае месца. Я абавязаны забяспечыць людзям такія ўмовы работы, каб ім хацелася працаваць, каб была зацікаўленасць у выніках. І разам з тым павінна быць дысцыпліна, і патрабаванні адпаведныя выконвацца. Не кожны разумее, што патрабавальнасць служыць яму на карысць. Таму стараюся ў першую чаргу быць строгім у адносінах да сябе.
Яго разумны падыход да справы, граматнасць і кампетэнтнасць не засталіся, як бачна, незаўважанымі.
А наперадзе – няма ніякіх сумненняў – спецыяліста чакаюць новыя дасягненні і перамогі.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *