Докшицкий отдел Департамента охраны отметил 40-летний юбилей

Ветэраны Дэпартамента аховы заўсёды ў страі.

Ветэраны Дэпартамента аховы заўсёды ў страі.

 

Узнагароду атрымлівае Леанід Гільніч.

Узнагароду атрымлівае Леанід Гільніч.

У мінулую суботу Докшыцкі аддзел Дэпартамента аховы адзначыў 40-гадовы юбілей з дня стварэння. Урачысты сход з гэтай нагоды адбыўся напярэдадні – у пятніцу.

Актавая зала аддзела аховы ледзь змесціла сённяшні калектыў і ветэранаў службы. За колькі хвілін да пачатку былыя калегі вялі актыўную гаворку, адчувалася, што ім ёсць пра што згадваць.
Першае слова – сённяшняму кіраўніку аддзела Аляксандру Палідаўцу.

Напачатку ён зазначае, наколькі якасна змяняюцца ўмовы працы калектыву, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база і аб’ёмы паслуг. Але ж асноўнае багацце аддзела – кадравае звяно. Асаблівыя словы падзякі Аляксандр Валер’евіч выказвае тым, хто сваёй працай умацоўваў падмурак сёння стабільнай арганізацыі – былому кіруючаму саставу, многія прадстаўнікі якога былі ў гэты дзень у зале, і ўсім, без выключэння, супрацоўнікам аховы.
З пажаданнямі ўзяць у спадарожнікі ўдачу, дабрабыт і здароўе А.В. Палідавец працягнуў урачыстасць. Загадам Дэпартамента аховы МУС нагрудным знакам “За адзнаку” былі ўзнагароджаны міліцыянер-вадзіцель Уладзімір Грыгаровіч і міліцыянер узвода Леанід Гільніч. Граматы Дэпартамента аховы МУС былі ўручаны электраманцёру Віталю Яцкоўскаму і вартаўніку Уладзіміру Ярашову; Грамата УУС аблвыканкама – камандзіру спецыяльнай групы ўзвода міліцыі Дзмітрыю Пусташылу. Удзячнасці МУС аб’яўлены электраманцёру Уладзіміру Кубельніку, вартаўніку Алене Цярэшчанка. Нагрудны знак “За працу без аварый” 1 ступені ўручаны міліцыянеру-вадзіцелю Марату Сухарэвічу. У гэты ж дзень лейтэнанцкія пагоны атрымаў прапаршчык міліцыі Анатоль Віннікаў.

За ўнёсак у развіццё службы, замацаванне яе іміджу і аўтарытэту не засталіся па-за ўвагай аддзела і два дзясяткі ветэранаў аховы. Не прамінулі магчымасці сказаць зваротнае слова калегам Іван Лось, Леанід Гамановіч, Сяргей Дзятлаў.

Міліцыянеры, вартаўнікі, электраманцёры, дзяжурныя пульта – без людзей усіх гэтых прафесій немагчыма ўявіць сучасную службу аховы. Штодня яны выходзяць на варту правапарадку і маёмасных інтарэсаў грамадзян і работу сваю выконваюць годна.

64 гады таму ў структуры Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі была створана служба аховы. На тэрыторыі Докшыцкага раёна самастойнае падраздзяленне аховы ўтварылася 29 кастрычніка 1976 года ў структуры аддзела ўнутраных спраў. Напрыканцы 70-х служба ўяўляла сабой чатыры вартавыя брыгады, якія забяспечвалі ахову крам, арганізацый і вытворчых памяшканняў. Пад канец 80-х гадоў аб’екты пакрысе пачалі падключаць да пульта цэнтралізаванага назірання “Нева”. У пачатку дзевяностых у падраздзяленні з’явіліся першыя матацыклы, а з 1995 года супрацоўнікі аховы пачалі несці варту на аўтатранспарце. За гэты час адбыўся і шэраг іншых змен. Варта вялікай увагі і тое, што ў 2006 годзе аддзяленне аховы пераехала ў новы дыхтоўны будынак, дзе камфортна размясціліся ўсе падраздзяленні. Летам 2013 года Докшыцкае аддзяленне аховы набыло новы статус — аддзела.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *