Новый историко-культурный музей открылся в Докшицком районе

IMG_3376 IMG_3389 IMG_3394Амаль кожны жыхар Сітцаўскага сельсавета атрымаў магчымасць паўдзельнічаць у вельмі цікавым праекце – стаць стваральнікам мясцовага гісторыка-культурнага музея. З такой ініцыятывай выступіла загадчык Сітцаўскай сельскай бібліятэкі Алена Карповіч.
– Гісторыка-культурны музей у Сітцах адкрыўся дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы “Адраджэнне паркава-сядзібных збудаванняў” у рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, – паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Інга Журомская. – Аб’ём фінансавання дадзенага мерапрыемства склаў 18 тыс. долараў. За гэтыя грошы былі набыты выставачнае абсталяванне музея, сувенірная прадукцыя, выраблены буклеты. Акрамя гэтага, была добраўпарадкавана тэрыторыя старадаўняга парку, заасфальтавана не менш за 100 кв. м пешаходных дарожак, аўтамабільная стаянка, устаноўлены малыя архітэктурныя формы, зроблена адкрытая канцэртная пляцоўка, набыты гукаўзмацняльная і светлавая апаратура.
Пакуль 392 адзінкі розных старажытных прадметаў з’яўляюцца не толькі ўпрыгожаннем выставачнай залы Сітцаўскага Дома культуры, а і яе галоўнымі гістарычнымі сведкамі. Пацёртыя гадзіннікі, іржавыя манеты ажно 1749 года выпуску, дакументы на польскай мове, фотаздымкі, гліняны і драўляны посуд – гэта невялічкі пералік рэчаў, якія месцічы не пашкадавалі перадаць у музейны фонд. Самымі актыўнымі ў гэтай добрай справе сталі Уладзімір Альхімёнак з Сітцаў, Пётр Ючкавіч з Дзядкоў, Аляксандр Гільніч з Вайтовічаў, Рамуальд Ліпчык з Кіякова. Збор музейных экспанатаў працягваецца. Спадзяёмся, што ў хуткім часе сітцаўскі музей увойдзе ў праграму турыстычнага маршруту па родным краі “Докшыцкі вянок”.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *