В аварии в д. Чечуки Докшицкого района пострадали двое мужчин

image-0-02-05-587f031f5bda0b5bfbc2cde9ef6c2750d6e2bf956b0f3a24176096070dd30e50-VРаніцай 4 лістапада ў в.Чачукі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Аўтамабіль Mercedes-Benz Sprinter, за рулём якога знаходзіўся жыхар Магілёва (1968 г.н.) сутыкнуўся з аўтамабілем Opel Vectra , якім кіраваў жыхар Глыбокага (1985 г.н.). У выніку аварыі абое вадзіцелі атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў Докшыцкую ЦРБ.

Адзяленне ДАІ Докшыцкага РАУС яшчэ раз нагадвае вадзіцелям пра неабходнасць пры руху ў асенне-зімовы перыяд улічваць час сутак, умовы надвор’я і абмежаванні хуткаснага рэжыму. Да таго ж неабходна ў хуткім парадку “пераабуць” колы свайго аўтамабіля адпаведна сезону.

А. Сташэвіч,

начальнік АДАІ РАУС, маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *