В Докшицах прошёл районный турнир по интеллектуальным играм (+ ФОТО)

IMG_2744Восеньскія канікулы для вучняў раёна распачаліся цікавым і пазнавальным турнірам па інтэлектуальных гульнях “Восень-2016”. Конкурс эрудытаў, у якім прынялі ўдзел дванац­цаць каманд, прайшоў у актавай зале СШ № 2 г. Докшыцы. Пераможцы вылучаліся па агульнай колькасці набраных балаў у двух турах: “Што? Дзе? Калі?” і “Свая гульня”. У першым этапе, падчас якога юнакі і дзяўчаты правяралі сваю агульную эрудыцыю, лепшыя веды прадэманстравалі каманда “Стрым” Крулеўшчынскай СШ, “Патэнцыял” СШ № 2 г. Докшыцы і “Ураган” СШ № 1 г. Докшыцы. Некалькіх балаў не хапіла да перамогі ў “Альтаіра” (СШ № 1 г. Докшыцы) і “БЭМС” (Парплішчанская СШ). У “Сваёй гульні” ад вучняў патрабавалася адказаць за адведзены час на пяць пытанняў па дзесяці тэмах, сярод якіх гучалі пытанні, звязаныя і са спортам, і з казкамі, і з вугламі. Напэўна, самымі цікавымі для многіх былі так званыя “матрычныя” пытанні. Гэта калі ва ўсіх пяці пытаннях у словах-адказах прысутнічала аднолькавая частка (сАГА, НіАГАра, ГАГАрын). Свае пераможцы вылучыліся і па выніках другога этапу турніру: каманды “Патэнцыял”, “Стрым” і “Легіён” (Параф’янаўская СШ). На адным кроку ад перамогі былі каманда “Эрудыт” (Бягомльская СШ) і “Фартуна” (Глінская СШ). Па агульных балах прызёрам турніру стаў параф’янаўскі “Легіён”. А вось за першае месца арганізатарам інтэлектуальнага спаборніцтва прыйшлося правесці дадатковую сустрэчу дзвюх лепшых каманд, па выніках якой другімі сталі вучні СШ № 2 г. Докшыцы з каманды “Патэнцыял”, а першымі – удзельнікі каманды “Стрым” Крулеўшчынскай СШ (на здымку).

[nggallery id=137]

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *