В Докшицком ЗАГСе зарегистрировали сотого ребёнка в 2016 году

img_4462У мінулую суботу ў раённым аддзеле ЗАГСа адбылася рэгістрацыя сотага дзіцяці, народжанага на Докшыччыне сёлета. Ва ўрачыстай абстаноўцы пасведчанне маладой сям’і ўручыла начальнік аддзела Ірына Баговіч. Да віншаванняў далучылася старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат, якая перадала нованароджанай вялікую мяккую цацку.

Доўгачаканая дачушка Сафія нарадзілася ў Вольгі і Валянціна Лічко з Докшыц. Вельмі рады з’яўленню сястрычкі і чатырохгадовы Ягорка, які ўжо сёння дапамагае матулі гушкаць малую і з задавальненнем спявае ёй калыханку. Вольга і Валянцін былі вельмі ўражаны тым, што рэгістрацыя іх дзіцяці стала знакавай не толькі для іх, а і для раёна ў цэлым. На ўрачыстасць яны прыйшлі без дачушкі (Сафійцы няма яшчэ і месяца), але Ягорка запэўніў, што падарунак абавязкова перадасць ёй.

Гэта падзея стала сапраўдным падарункам і для аддзела ЗАГСа, прафесійнае свята якога адзначаецца 18 снежня.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *