ГАИ проводит акцию против детского травматизма на дорогах

_____7412358Дзяржаўтаінспекцыя працягвае акцыю “Бяспечныя канікулы!”, якая стартавала 22 сакавіка. Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Яўген Хілько, галоўная мэта акцыі – прыцягненне ўвагі дарослых да такога важнага пытання, як бяспечныя паводзіны непаўналетніх на дарозе. Узмоцненая ўвага ДАІ да гэтай тэмы не беспадстаўная. У мінулым годзе на тэрыторыі вобласці было зарэгістравана 43 дарожна-транспартныя здарэнні, якія адбыліся з удзелам ці па віне непаўналетніх. У іх выніку трое дзяцей загінулі, 45 былі паранены. На жаль, у мінулым годзе і наш раён не мінуў гэтай сумнай статыстыкі. Зарэгістраваны дзве аварыі, у выніку якіх адно дзіця загінула і адно было паранена.
У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя раіць прывіваць навыкі бяспечных паводзін на дарозе дзецям на падставе наступных прынцыпаў:
1. Пустынную вуліцу з нерэгулярным рухам без залішняй інтэнсіўнасці, дзеці павінны ўспрымаць як праезную частку, а не пляцоўку для гульняў.
2. Дзяцей трэба навучыць супраціўляцца хваляванню і спешцы, каб сфарміраваць навык спакойных паводзін на дарозе.
3. Неабходна навучыць дзіця “пераключацца на вуліцу”, гэта азначае, прыпыняць рух перад выхадам на праезную частку.
4. Дзіця на руках у дарослага не павінна перакрываць агляд.
5. Калі малыша перавозяць у аўтобусе з каляскай, неабходна папярэдзіць пра гэта вадзіцеля.
6. Пры высадцы з транспарту, першымі выходзяць дарослыя, а ўжо потым дзеці, бо малыя могуць не чакаць бацькоў і пабегчы праз дарогу, альбо не ўтрымацца і зваліцца на прыступках, якія разлічаны на дарослых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *