Что нужно знать водителям мопедов

orig-tibou9blbgqДарожна-транспартныя здарэнні з удзелам мапедаў і матацыклаў часта цягнуць за сабой цяжкія паследствы як для кіроўцаў, так і для пасажыраў двухколавых транспартных сродкаў.
Гэтым фактам абумоўлена павышаная ўвага Дзярж­аўтаінспекцыі да кіроўцаў і стану дадзенага віду транспартных сродкаў.
Сумныя факты пра аварыі з удзелам мапедаў застаюцца ў зводках ДТЗ у вясенне-летні перыяд года. Докшыцкі раён – не выключэнне. Так, 3 верасня мінулага года, 63-гадовы жыхар Бягомля, які кіраваў мапедам “Дэльта”, на аўтадарозе Мінск — Віцебск каля вёскі Маргавіца выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтапоездам. У выніку аварыі загінуў вадзіцель мапеда і яго 44-гадовая пасажырка.
Перад тым, як пачаць кіраваць мапедам, трэба па­мятаць, што яго вадзіцель павінен мець пасведчанне катэгорыі “АМ”, хаця зараз закон дазваляе кіраваць ім і пры наяўнасці пасведчання на права кіравання іншымі механічнымі транспартнымі сродкамі, за выключэннем пасведчання трактарыста-машыніста.
Мапеды трэба рэгістраваць у падраздзяленнях ДАІ. На іх павінен быць рэгістрацыйны знак і пасведчанне аб рэгістрацыі. Зараз нельга зарэгістраваць мапед, на які адсут­нічаюць дакументы, што пацвярджаюць законнасць яго набыцця. Гэта азначае, што спрошчаны варыянт рэгістрацыі мапедаў адменены.
Уладальнікам мапедаў трэба ведаць, што для гэтага транспартнага сродка прадугледжана абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці, а таксама праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду.
Правілы дарожнага руху абавязваюць кіроўцаў мапедаў уключаць у светлы час сутак бліжняе святло фар і быць у зашпіленым моташлеме.
Адказнасць для кіроўцаў мапедаў роўна адказнасці для матацыклістаў і вадзіцеляў аўтамабіляў.

А. Сташэвіч,
начальнік АДАІ РАУС,
маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *