В Докшицкой районе на спортивном празднике растеряли мячи (+ ФОТО)

img_3417Мінулая субота для сямі прафсаюзных суполак арганізацый і ўстаноў раёна прайшла пад дэвізам “Мы за здаровы лад жыцця”. У Барсукоўскай СШ адбылося спартыўнае свята на прызы Докшыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Спаборніцтва прымеркавалі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Старт мерапрыемству даў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка, які адзначыў, што асноўная ідэя спаборніцтва – гэта папулярызацыя заняткаў фізічнай культурай і спортам сярод насельніцтва раёна.
Добрага адпачынку, аптымізму і перамог пажадала ў прывітальным слове старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат.
Першымі выступаць дасталося па жэрабю прафсаюзным суполкам ПМС і Параф’янаўскай школы. Нездарма спаборніцтвы назвалі “Вясёлымі стартамі”: у зале бясконца гучаў смех падчас выканання жанчынамі і мужчынамі жартоўных конкурсаў. Амаль усе з цяжкасцю спраўляліся з мячом, які трэба было пранесці заціснутым паміж ног. Некаторыя ўдзельнікі пераадольвалі дыстанцыю трыма скачкамі. Не ва ўсіх атрымлівалася наўзахапкі пранесці на далоні ліст паперы. Спартсмены заўзята дапамагалі адзін аднаму. Калектыўны дух падтрымлівалі і шматлікія балельшчыкі, якія крычалкамі і гучнымі апладысментамі віталі каманды “Белай Русі”, Гняздзілаўскай школы, Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Святочны настрой прысутных падтрымлівалі музычныя выступленні вучняў мясцовай школы. Пакуль ішлі камандныя спаборніцтвы, гульцы іншых прафсаюзных суполак дэманстравалі свае спартыўныя здольнасці ў дартсе, настольным тэнісе, шашках і шахматах, армрэслінгу, у якіх таксама прынялі ўдзел і прадстаўнікі ВУ “Віцебскторф”, Парплішчанскай і Барсукоўскай школ.
У фінале “Вясёлых стартаў” сустрэліся каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, СШ № 1 г. Докшыцы і Параф’янаўскай СШ. Напачатку суполкам прапанавалі анкетаванне на тэму ведання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выніковыя спартыўныя конкурсы вылучылі пераможцу спаборніцтва. Ім стала каманда Параф’янаўскай школы. На другім месцы – аддзел адукацыі, спорту і турызму, на трэцім – СШ № 1 г. Докшыцы.
У асабістых спаборніцтвах лепшыя вынікі прадэманстравалі: у шашках – Леанід Рундзя (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат), у армрэслінгу – Наталля Майсяевіч (ПМС) і Іван Грышкевіч (Параф’янаўская СШ), у дартсе – Сяргей Кашчэеў (СШ № 1 г. Докшыцы), у настольным тэнісе – Сяргей Скоблікаў (ВУ “Віцебск­торф”).

Яугенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *