Сайт санатория «Лесное» выиграл премию «ТИБО-2017»

bez-imeni-1Уладальнікі інтэрнэт-прэміі “TIBO-2017” былі вызначаны на мінулым тыдні ў сталіцы. Санаторый “Лясное” камітэта Дзяржбяспекі рэспублікі, які размешчаны ў нашым раёне,  стаў першым у намінацыі “Турагенцтвы, гульнявыя і забаўляльныя цэнтры, паркі, санаторыі”.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч падкрэсліла, што ўручэнне інтэрнэт-прэміі “TIBO”, якое адбываецца ў пятнаццаты раз, знакавая падзея. Гэта былі 15 гадоў пошуку, якія вянчае поспех. Нам ёсць што прапанаваць у нацыянальным сегменце інтэрнэту, створана шмат якасных рэсурсаў, якія дапамагаюць развіваць бізнес і падтрымліваць важныя сацыяльныя праекты (БелТА).

Лідары вызначаліся ў дзевяці намінацыях. Усяго ж на суд журы былі пададзены заявы больш чым ад 280 прадстаўнікоў байнэту.

Форум “TIBO” праводзіцца з 1994 года і з’яўляецца адным з буйнейшых выставачных мерапрыемстваў падобнага фармату і тэматыкі сярод краін СНД і Балтыі. Штогод да яго далучаецца ўсё больш прадстаўнікоў вядучых айчынных і замежных вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкоў інфармацыйна-камунікацыйных паслуг. Сёлета ў выставе, якая доўжылася з 18 па 21 красавіка, удзельнічалі прадстаўнікі звыш сотні кампаній з 18 краін свету.
Дарэчы, сёлета гэта ўжо не першая перамога санаторыя. Напрыканцы лютага, падчас падвядзення вынікаў конкурсу спажывецкіх пераваг “Прадукт года – 2016”, у намінацыі “Санаторна-курортныя паслугі” ён атрымаў Гран-пры.

Спасылку на сайт санаторыя «Лесное» www.sanlesnoe.by

Падрыхтавала Наталля НАВІЦКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *