Районный легкоатлетический кросс прошёл в Докшицах (+ ФОТО)

img_4406

У раённым асеннім кросе ўдзельнічала трынаццаць каманд з арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама сельскіх саветаў. Побач з дарослымі ў рамках ХХІХ круглагадовай спартакіяды школьнікаў за званне лепшых бегуноў змагаліся хлопчыкі і дзяўчынкі 2003 – 2004 г.н. Юныя спартсмены пераадольвалі 2000 м і 1000 м адпаведна.
Сярод падлеткаў лепшыя вынікі паказалі:
І месца – Ангеліна Паляк (Барсукоўская БШ) і Мікіта Зямко (Бягомльская СШ), ІІ месца – Настасся Хоміч (Бягомльская СШ) і Уладзіслаў Чыкун (Сітцаўская СШ), ІІІ месца – Дар’я Дрыга (Парплішчанская СШ) і Сяргей Падрэз (Валкалацкая БШ). У агульнакамандным заліку сярод устаноў адукацыі ў першай групе перамаглі Бягомльская СШ (І месца), Крулеўшчынская СШ (ІІ месца), СШ № 1 г. Докшыцы (ІІІ месца). У другой групе – Сітцаўская СШ (І месца), Парплішчанская СШ (ІІ месца), Глінская СШ (ІІІ месца), у трэцяй – Валкалацкая БШ (І месца), Барсукоўская БШ (ІІ месца), Бярозкаўская ДСБШ (ІІІ месца).
Сярод прадстаўнікоў працоўных калектываў прызёрамі лёгкаатлетычнага кросу сталі:
Сярод жанчын пасля 40 гадоў (500 м):
І месца – Вольга Навіцкая (Крулеўшчынскі с/с);
ІІ месца – Алена Зенько (ВУ “Віцебскторф”);
ІІІ месца – Святлана Бусло (СШ № 2
г. Докшыцы).
Сярод жанчын да 40 гадоў (1000 м):
І месца – Марыола Юхнавец (Крулеўшчынскі с/с);
ІІ месца – Таццяна Собаль (СШ № 2 г. Докшыцы);
ІІІ месца – Таццяна Мароз (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”).
Сярод мужчын пасля 40 гадоў (1000 м):
І месца – Сяргей Мажэй (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат);
ІІ месца – Ігар Вайцяховіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
ІІІ месца – Віктар Гаўрыловіч (аддзел адукацыі, спорту і турызму).
Сярод мужчын да 40 гадоў (2000 м):
І месца – Аляксандр Зямчонак (СШ № 1 г. Докшыцы);
ІІ месца – Канстанцін Юхнавец (РАУС);
ІІІ месца – Яўген Касцюковіч (Крулеўшчынскі с/с).
У агульнакамандным заліку золата заваявала каманда Крулеўшчынскага сельсавета, срэбра – у лёгкаатлетаў з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, бронзу атрымалі бегуны з ВУ “Віцебскторф”.
Віншуем пераможцаў!

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *