Акция «Молодёжь за безопасность»
У Докшыцкім раёне з 25 верасня па 14 кастрычніка праходзіць акцыя “Моладзь за бяспеку”.
У 2001 годзе была створана Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных, якая стала сімвалам яднання тысяч актыўных, мэтанакіраваных хлопцаў і дзяўчат, якіх аб’ядноўвае адна агульная справа – прапаганда бяспекі жыццядзейнасці і папярэджанне пажараў і гібелі на іх людзей.
Першы этап акцыі працягнецца да 30 верасня, падчас якога будзе аказвацца шэфская дапамога шматдзетным сем’ям, адзінокім пенсіянерам, ветэранам і інвалідам. У пачатку кастрычніка работнікі МНС і актывісты БМГАВП наведаюць агульнаадукацыйныя ўстановы і прадставяць пазнавальна-забаўляльную праграму. Трэці этап, які пройдзе з 10 па 14 кастрычніка ў іміджавым аб’екце МНС на базе Цэнтра дзяцей і моладзі, будзе насычаны разнастайнымі конкурсамі і віктарынамі.
І. Скурат,
пажарны інспектар РАНС.