В Докшицком районе определился обладатель кубка в соревнованиях по женскомe волейболу

img_6579Перамогай зборнай раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму (РААСіТ) завяршыўся кубак раёна па жаночым валейболе. У спаборніцтвах, якія адбыліся ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы “Беражы здароўе змоладу”, удзельнічала сем каманд. Партыі гуляліся па кругавой сістэме. У барацьбе за трэцяе месца сустрэліся зборныя СШ № 2 г. Докшыцы і РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Спартсменкі апошняй і сталі бронзавымі чэмпіёнамі кубка. Вельмі напружанай была гульня за першае месца ў валейбалістак каманд Крулеўшчынскага сельсавета і аддзела адукацыі, спорту і турызму. Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі гульцоў гучнымі крычалкамі, якія добра былі чуваць і па-за сценамі спартыўнай залы. Напэўна, такі псіхалагічны ціск у нейкай меры і дапамог “вырваць” перамогу ў сапернікаў дзяўчатам зборнай РААСіТ (на здымку). Па традыцыі, таксама кубкі атрымалі: лепшы гулец спаборніцтва – Таццяна Матошка (каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), лепшы нападаючы – Вольга Гадулевіч (Крулеўшчынскі с/с), лепшы блакіруючы – Крысціна Ганчарова (Сітцаўская СШ). Дыпломамі ўзнагароджаны лепшы трэнер – Іосіф Чэрнянін, связуючы – Таццяна Глінская (Крулеўшчынскі с/с), за лепшую гульню ў абароне – Алена Аліноўская (РААСіТ), за лепшую падачу – Вольга Адзінцова (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”).

Тэкст і фота Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *