Владимир и Андрей Модали — одни из лучших среди работников предприятий перерабатывающей промышленности в Докшицком районе

a-018Пры падвядзенні вынікаў раённага спаборніцтва сярод работнікаў прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і АПК вадзіцелі КУП “Докшыцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” Уладзімір Модаль і Андрэй Модаль, бацька і сын (на здымку), за добрасумленную працу атрымалі падзякі і грашовыя прэміі.
Для абодвух узнагароды гэтыя не першыя. Уладзімір Вацлававіч пачынаў свой працоўны шлях яшчэ ў калгасе імя Суворава на аўтамабілі ГАЗ-53Б, які ў народзе называлі самазвалам. Затым на працяглы час звязаў лёс з ААТ “Таргуны” – там быў вадзіцелем МАЗ-5551. З усмешкай успамінае, што часамі ледзь не жыў у аўтамабілі, як дальнабойшчык. І камандзіровак шмат было, і на месцы работы хапала – толькі не лянуйся. На добрым уліку знаходзіўся заўжды ў гаспадарцы: фота з Дошкі гонару не здымалася, ды і на раённай давялося, як жартуе, “павісець”.

У ПМСе Уладзімір Вацлававіч працуе чатыры гады. У Андрэя на гэтым месцы стаж большы: з невялікім перапынкам з 2008 года. Зараз Уладзімір і Андрэй Модалі кіруюць магутнымі МАЗ- 551605, займаюцца перавозкай розных грузаў: пяску, гравію, гаспадаркам дапамагаюць падчас жніва і корманарыхтоўкі на адвозцы сенажу, сіласу, збожжа. Па словах дырэктара Уладзіміра Шульгата, работнікі бездакорныя, і ў самых розных умовах можна спадзявацца на іх кампетэнтнасць, адказнасць і надзейнасць. “Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын”, – сцвярджае народная мудрасць. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што так бывае не заўсёды. А вось у выпадку з бацькам і сынам Модалямі – спраўдзілася.

Алена НЕСЦЯРОНАК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *