В День Конституции юные докшичане получили паспорта (+фото)


Уладзіслаў Карчэўскі і Алеся Малюжанец.

Уладзіслаў Карчэўскі і Алеся Малюжанец.

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Докшыччына далучылася да шматгадовай добрай традыцыі, калі ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя прадстаўнікі моладзі атрымліваюць свае першыя пашпарты. Менавіта ў гэты дзень на сцэне ККЗ “Іскра” 25 падлеткаў з нашага раёна атрымалі свой самы галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэта сведчанне таго, што зараз яны маюць права ўдзельнічаць у многіх падзеях, што адбываюцца ў роднай краіне, а дзяржава будзе аберагаць іх законныя правы і інтарэсы. Юнакоў і дзяўчат сардэчна павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.
Двайным стала свята для вучня Крулеўшчынскай СШ Уладзіслава Карчэўскага. Сёлета 15 сакавіка ён адзначыў сваё 14-годдзе. З гэтай нагоды падчас мерапрыемства ў яго адрас прагучалі віншаванні, і разам з пашпартам Улад атрымаў членскі білет грамадскага аб’яднання “БРСМ”, а таксама памятны падарунак.
Ад імя моладзі словы падзякі роднай краіне на ўрачыстасці сказала вучаніца СШ № 1 г. Докшыцы Алеся Малюжанец, якая зазначыла, што стаць паўнавартасным грамадзянінам – вялікі гонар. А таму маладое пакаленне абавязана быць патрыётамі і гаспадарамі-стваральнікамі на роднай зямлі.
Завяршылася ўрачыстасць святочнай канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі творчыя калектывы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *