Крулевщинскую дорогу приведут в надлежащее состояние в этом году

img_5086Круглы год дарожнікі сочаць за належным утрыманнем дарог. Асабліва вясной, калі пасля раставання снегу пачынаюць “вылазіць” ямы ды выбоіны. Апошнія зімы адметныя тым, што змяненне тэмпературнага рэжыму адбываецца не паступова, а вельмі рэзка. Змена марозаў адлігай і наадварот прыводзіць да разбурэння асфальтавага пакрыцця вуліц і дарог. Таму з наступленнем летняга перыяду ў дарожнікаў спраў прыбаўляецца.

– Яшчэ 30 сакавіка мы займаліся падсыпкай дарог, – гаворыць начальнік ДРБУ-180 Уладзімір Місачэнка. – А ўжо літаральна праз пару дзён адбылося рэзкае пацяпленне, што прывяло да ўтварэння на дарогах выбоін. Чаму? Адказ просты: пад асфальтавым пакрыццём знаходзіцца звычайная гліна, якая пры такіх умовах становіцца бы пластылін. Сёлета, напрыклад, шмат выбоін утварылася на ўчастку дарогі на Крулеўшчыну. Разбурэнню асфальтавага пакрыцця ў значнай ступені спрыяе буйнагабарытная сельска- і лесагаспадарчая тэхніка.
– Уладзімір Аляксеевіч, як успрымаеце нараканні вадзіцеляў наконт дрэнных дарог?
– Пачнём з таго, што дарогі, якія былі перададзены нашай службе 10-15 гадоў таму, будавалі не мы. Даглядаем і рамантуем тое, што атрымалі ў спадчыну. На нашым балансе знаходзіцца 645 кіламетраў дарог мясцовага значэння. Усе неабходныя матэрыялы для іх рамонту ёсць у наяўнасці, бо яны ўласнай вытворчасці. Таму затрымак не бывае. Летам выконваем ямачны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця, грэйдзіраванне, белім і фарбуем дарожнае абсталяванне (масты, дарожныя знакі, павільёны), высякаем хмызняк, абкошваем прыдарожныя палосы. Стараемся работы выконваць своечасова. Што датычыцца дарог рэспубліканскага значэння, якія раней былі замацаваны за ўпраўленнем, то з 1 мая яны будуць перададзены на баланс філіяла “Віцебск­аўтадар” ДЭУ № 35 г. Глыбокае.
– Штогод выдзяляюцца сродкі, якія накіроўваюцца на рамонт і рэканструкцыю дарог. Што плануецца зрабіць у нашым раёне, каб палепшыць пакрыццё дарог?
– Летась дарожнікі паклалі чатыры кіламетры асфальту на кальцавой дарозе і гэта абыйшлося ў 500 тысяч рублёў. У гэтым годзе намечаны рамонт дарогі на Крулеўшчыну (7,8 кіламетра) і кальцавой (3,7 кіламетра). Каб прывесці іх у належны стан, патрэбны
1 мільён 190 тысяч рублёў. Вось такі “залаты” кіламетр дарогі.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: дарожнікі праводзяць ямачны рамонт вуліцы Савецкай у Докшыцах.
Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *