Докшицкая районная газета «Родныя вытокі» — лучшая газета области


dscn0493Па выніках абласнога творчага конкурсу друкаваных СМІ на прэмію Францыска Скарыны і электронных – на прэмію “Віцязь” за 2017 год лепшымі раённымі выданнямі прызнаны “Родныя вытокі” і “Веснік Глыбоччыны”. Лепшым афіцыйным інтэрнэт-рэсурсам названы сайт абласной газеты “Витебские вести”. За творчыя праекты адзначаны ўласны карэспандэнт БелТА па Віцебскай вобласці Алена Ціханава, карэспандэнцкае бюро Белтэлерадыёкампаніі і калектыў рэдакцыі “Лепельскі край”. Прэміі “Віцязь” удастоены наваполацкі “Вектар ТВ” і радыёпраграма “Раніца Прыдзвіння” ТРК “Віцебск”. 

Вынікі конкурсу падводзіліся ва ўрачыстай абстаноўцы ў аблвыканкаме. У сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных масмедыя прыняў удзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці акрэсліў галоўныя вектары развіцця друкаваных, электронных СМІ рэгіёна ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага поля.
– Сёння больш запатрабавана журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, дакладнымі фактамі, глыбокай аналітыкай. Якасць інфармацыйнага прадукту вызначаюць ваша грамадзянская пазіцыя, інтэ­лект, веды, аб’ектыўнасць і прыстойнасць. Вы прымаеце ўдзел у стварэнні сацыяльнага настрою людзей, іміджу вобласці. Ваша пазіцыя павінна заключацца ў тым, каб ускрываць недахопы, выяўляць іх, аналізаваць прычыны і паказваць шляхі рашэння, – звярнуўся Мікалай Шарснёў да журналістаў.
Шэраг актуальных тэм старшыня аблвыканкама агучыў у час прэс-канферэнцыі з журналістамі рэгіёна. Большасць пытанняў датычыліся эканамічнага развіцця Віцебшчыны і перспектыў ва ўмовах тых магчымасцей, якія ёсць, а таксама задач, што ставіць сучаснасць.

Комментарии:

4 комментариев для “Докшицкая районная газета «Родныя вытокі» — лучшая газета области

  • 16.05.2018 в 11:27 дп
    Permalink

    Якая выдатная навіна! Дарагія мае калегі! Ад шчырага сэрца віншую вас з узнагародай і зычу далейшых поспехаў, моцнага здароўя і асабістага шчасця!
    Ваша Ніна Круковіч,
    газета «Маяк».http://maiak.by/

  • 25.05.2018 в 1:40 пп
    Permalink

    Я считаю, что Вы допускаете ошибку. Давайте обсудим это. Пишите мне в PM.

  • 18.09.2018 в 5:00 пп
    Permalink

    Отличная газета! Удачи вам земляки!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *