В Бегомльской школе-интернат состоялся фестиваль «Зазеркалье-2018»

Дружна спявалі пра галоўнага героя фестывалю Чыпаліна бягомльскія артысты напрыканцы ўрачыстасці ўзнагароджання пераможцаў.

Дружна спявалі пра галоўнага героя фестывалю Чыпаліна бягомльскія артысты напрыканцы ўрачыстасці ўзнагароджання пераможцаў.

У Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнат адбыўся пяты юбілейны фестываль тэатральнага мастацтва “Зазяркалле-2018”. Сёлета яго ўдзельнікі, а гэта дзесяць калектываў з розных куткоў Беларусі, кожны на свой лад паказалі вядомую казку Джані Радары “Чыпаліна”.

За пяць гадоў існавання праекта дзяцей і дарослых аб’ядналі таварыскія цёплыя адносіны, пра што сведчылі прыязныя ўсмешкі і шчырыя абдымкі пры сустрэчы. Як заўсёды завіталі ў Бягомль і італьянскія сябры, прадстаўнікі сацыяльнага клуба “Матрошка”. З візітам наведаў мерапрыемства надзвычайны паўнамоцны пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыо Бальдзі, які быў вельмі крануты шчырасцю беларусаў і прыгажосцю нашай краіны, пра што шмат гаварыў пры сустрэчы. Тое, што фестываль стаў святам сяброўства, адзначыла ў сваім прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
– Вельмі прыемна, што існуе такі праект, – гаварыла Аксана Эдуардаўна. – Ён яшчэ такі малады, але навідавоку рост і развіццё здольнасцей самадзейных артыстаў. З упэўненасцю можна сказаць, што пастаноўка кожнага калектыву годная не толькі школьнай сцэны, але і тэатральнай. Вялікі дзякуй за атрыманыя пачуцці дабрыні, цяпла і зарад добрага настрою. У пажаданнях – каб геаграфія фестывалю пашыралася з году ў год, а ў арганізатараў хапала сіл і энергіі на правядзенне такога цудоўнага свята.
Калі першы фестывальны дзень быў насычаны на сяброўскія сустрэчы, то другі часова ператварыў тэрыторыю Бягомльскай школы-інтэрнат у вялікі садова-­агароднены казачны свет: гэта ўдзельнікі ў яркіх касцюмах цыбулінак, памідораў, гарошкаў і іншых персанажаў “Чыпаліна” рыхтаваліся да сваіх выступленняў. Для многіх артыстаў галоўным выпрабаваннем стала трыва­ласць на спёку – цяжкавата ў летні гарачы дзень насіць на сабе мнагаслойныя касцюмы! Але ўсе справіліся са сваімі ролямі на выдатна, што, як прыкмеціла журы, паставіла амаль невырашальную задачу — выявіць лепшых з лепшых. А таму і ў гэтым годзе было вырашана адзначыць удзельнікаў не толькі прэміямі, але і спецыяльнымі падарункамі.

Прэмію за каманднае трэцяе месца пасол Італьянскай Рэспублікі Марыо Бальдзі ўручыў юнай артыстцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Таццяне Шаўкера, якая выконвала ў спектаклі ролю сіньёра Памідора.

Прэмію за каманднае трэцяе месца пасол Італьянскай Рэспублікі Марыо Бальдзі ўручыў юнай артыстцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Таццяне Шаўкера, якая выконвала ў спектаклі ролю сіньёра Памідора.

Сёлета іх уладальнікамі сталі прадстаўнікі Бабініцкага і Глыбоцкага дамоў-інтэрнатаў. Акрамя гэтага спецыяльныя прызы за лепшыя касцюмы і за лепшае афармленне сцэны атрымалі аршанскія артысты. Прэмія за лепшае выкананне жаночай ролі сёлета адправілася ў Бабініцкі дом-інтэрнат, за мужчынскую – у Багушэўскі. Менавіта бабініцкія артысты сталі ўладальнікамі першай прэміі тэатральнага фестывалю. На другім месцы – віцябляне. Ганаровым трэцім месцам у “Зазяркаллі-2018” узнагароджаны юныя артысты з Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат, і гэта значны поспех для каманды, якая ў мінулым годзе атрымала прызы за лепшае выкананне жаночых роляў. Па шматлікіх водгуках не толькі гледачоў, але і саміх удзельнікаў, бягомльчане былі вельмі моцнымі сапернікамі, а, значыць, у іх ёсць усе шанцы на вышэйшую ўзнагароду.
Акрамя тэатральнага мастацтва, на фестывалі прайшла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якой таксама былі вылучаны лепшыя майстры. Спецыяльнымі прызамі адзначаны творчыя работы Глыбоцкага дома-інтэрната, пластылінавыя мініяцюрныя скульптуры казачных і мульцяшных герояў з ДУА № 24
г. Орша і цікавыя карціны, выкананыя ў змешанай тэхніцы самадзейнымі мастакамі з Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрнат.
Завяршыўся фестываль канцэртам юных артыстаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *