С начала года в Докшицком районе задержано 52 пьяных водителя


5601662b125e9Прафілактыка парушэнняў, якія здзяйсняюць вадзіцелі ў стане алкагольнага ап’янення, недапушчэнне дарожна-транспартных здарэнняў па іх віне і належны ўз ровень бяспекі дарожнага руху – гэта мэты акцыі Дзяржаўтаінспекцыі “Не – п’янству за рулём!”, якая праходзіць з 7 па 16 жніўня.

Каментуе старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС Яўген Хілько:

  • За сем месяцаў бягучага года супрацоўнікамі ДАІ вобласці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 1619 кіроўцаў, з іх 20 паўторна на працягу года. У нашым раёне нецвярозымі з пачатку года затрыманы 52 вадзіцелі, з іх двое – паўторна. І гэта не гледзячы на тое, што за дадзенае правапарушэнне штраф складае ад 50 да 100 базавых велічынь, а вадзіцель пазбаўляецца права кіравання на тры гады. Яшчэ больш насцярожвае той факт, што нямала кіроўцаў здзяйсняюць падобнае правапарушэнне паўторна, нягледзячы на тое,што добра ведаюць пра значна больш жорсткія меры пакарання: крымінальную адказнасць і канфіскацыю транспартнага сродку. Тэма п’янства за рулём заўсёды пад пільнай увагай грамадскасці. Аднак, як паказвае практыка, у канкрэтных выпадках у большасці грамадзян пераважае абыякавая пазіцыя: “мяне гэта не датычыцца, а таму, якая розніца”. Ад імя Дзяржаўтаінспекцыі звяртаецца да ўсіх грамадзян: калі вы сталі сведкам таго, што п’яны кіроўца садзіцца за руль, патэлефануйце ў міліцыю па нумары 102, магчыма, ваш званок дапаможа прадухіліць бяду.

Падрыхтавала Наталля НАВІЦКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *