Акцию «Стань заметней!» проводит ГАИ в Докшицком районе

sm_fullЗ мэтай стабілізацыі абстаноўкі на дарогах рэспублікі і прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з 28 верасня па 5 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Стань заўважней!”

Захаванне правілаў дарожнага руху, бяспечныя паводзіны на дарозе і абавязковае выкарыстанне святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак, а таксама ва ўмовах недастатковай бачнасці – гэтыя няхітрыя правілы дапамогуць захаваць здароўе і жыццё.

Святловяртальнік (флікер) робіць пешахода на цёмнай дарозе заўважным у святле фар на адлегласці да 400 метраў. А гэта дае вадзіцелю дадатковы час, каб прыняць правільнае рашэнне і пазбегнуць наезду на пешахода.

Размяшчаць святловяртальныя падвескі, павязкі, бранзалеты, значкі неабходна так, каб яны былі бачны кіроўцу, а не прыкрыты складкамі адзення, сумкай ці парасонам.

А Сташэвіч,

начальнік АДАІ РАУС

маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *