«Бегомльский лесхоз» приглашает принять участие в акции «Чистый лес»

bez-imeni-1Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў межах Міжнароднага года чыстых лясоў у Беларусі 20 кастрычніка пройдзе дабрачынная акцыя “Чысты лес”. Далучыцца да яе правядзення і ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”.

Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ўстановы Ганна Ярашэвіч, штогод у акцыі “Чысты лес” па ўсёй рэспубліцы бяруць удзел звыш 10 тысяч чалавек.

Яе асноўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва адносіцца да лесу і не забруджваць яго. Нягледзячы на тую работу, якая праводзіцца галіной па навядзенні парадку ў лясным фондзе, па ранейшаму застаецца вострай праблема ўтварэння несанкцыянаваных сметнікаў будаўнічых і бытавых адкідаў, асабліва ў лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных трас і чыгункі, а таксама на пляцоўках для адпачынку і стаянкі. Прыняць удзел у дабрачыннай акцыі запрашаюцца ўсе ахвотныя. Для гэтага можна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва ці ў лясгас па тэлефон 5-38-64.

Падрыхтавала Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *