100-летие социальной службы отпраздновали в Докшицах

img_3615Шляхі станаўлення

Сістэма сацыяльнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання стала ўкараняцца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта былі дзяржаўныя мерапрыемствы па матэрыяльным забеспячэнні грамадзян у старасці, па інваліднасці, хваробе, у выпадку страты кармільца. У кастрычніку 1918 года было прынята Палажэнне аб сацыяльным забеспячэнні працоўных, якім ахопліваліся ўсе незалежна ад таго, працавалі яны па найме ці самастойна. У студзені наступнага года пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі быў створаны Камісарыят сацзабеспячэння, на які ўскладалася задача “агульнага кіраўніцтва ў рашэнні сацыяльных пытанняў”. У яго структуры адлюстраваліся асноўныя накірункі дзейнасці: аддзелы пенсій, аховы мацярынства, дзіцячых дамоў, аддзелы дапамог, інвалідных дамоў і ахвяр контррэвалюцыі, юрыдычны аддзел, інфармацыйна-інструктарскі, гаспадарча-фінансавы, агульная канцылярыя. У тым жа годзе створана дзяржаўная служба занятасці – Камісарыят працы, які займаўся пытаннямі работы біржы працы, аховы працы, працоўнай павіннасці, уладжваў канфлікты наймальніка з работнікамі. Праіснавала структура да 1933 года, пасля чаго большасць накірункаў работы Камісарыята перадавалася прафсаюзам і Дзяржплану. Першыя бясплатныя біржы працы дзейнічалі да 1930 года, а потым былі ліквідаваны ў сувязі з перамогай сацыялізму і ліквідацыяй беспрацоўя.
Пенсіі з дзяржбюджэту сталі выплачвацца ў канцы 20-х гадоў – у выпадку пастаяннай страты чалавекам працаздольнасці з-за хваробы, калецтва ці старасці. У гэты ж перыяд нараджаецца сістэма пенсійнага забеспячэння па ўзросце асобных катэгорый працоўных на прынцыпах сацыяльнага страхавання (для рабочых дзесяці галін народнай гаспадаркі). Праз два гады прынята рашэнне аб датэрміновым выхадзе на пенсію асоб, занятых на падземных работах і вытворчасцях са шкоднымі ўмовамі працы. Першы і надзвычай важны крок у рэалізацыі прынцыпу ўсеагульнага пенсійнага забеспячэння зроблены ў 1956 годзе з прыняццем Закона СССР “Аб дзяржаўных пенсіях”, другі – у 1964-м, калі ўступіў у сілу Закон аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў.
Да пачатку 30 гадоў у краіне фарміруецца адпрацаваная сістэма сацыяльнага забеспячэння тых, хто мае патрэбу ў доглядзе. Зацвярджаюцца тры катэгорыі дзіцячых дамоў, пачынаюць функцыянаваць дамы-інтэрнаты для інвалідаў і састарэлых. У гады вайны практычна ўсе яны былі разбураны. Найбольш актыўна будаўніцтва стацыянарных сацыяльных устаноў вялося ў 60-70 гады – каля 70 працэнтаў дамоў інтэрнатнага тыпу, якія сёння дзейнічаюць у рэспубліцы, уведзены ў строй менавіта тады.
Да другой паловы 80-х у рэспубліцы існавалі два тыпы дзяржустаноў, якія займаліся сацабслугоўваннем людзей старэйшага ўзросту: раённыя аддзелы сацзабеспячэння (сабесы) – пытаннямі пенсій, санаторна-курортнымі пуцёўкамі, ільготамі для некаторых катэгорый, і стацыянарныя інтэрнаты для састарэлых і тых, хто меў хранічныя псіхічныя захворванні. З 1987 года пры некаторых сабесах сталі стварацца аддзяленні дапамогі на даму.
З сярэдзіны 90-х гадоў у Беларусі пачала фарміравацца нацыянальная заканадаўча-нарматыўная база, якая рэгламентуе правы і гарантыі пажылых людзей, інвалідаў, сем’яў з дзецьмі. Сталі ўкараняцца новыя формы сацабслугоўвання насельніцтва, дзяржава звярнула асаблівую ўвагу на праблемы аховы працы, занятасці, развіцця сістэмы зарплаты, дэмаграфіі, дзяржпадтрымкі мацярынства і дзяцінства.
У 1994 годзе Дзяржкамітэт Рэспублікі Беларусь па працы і сацабароне насельніцтва перайначаны ў Міністэрства працы, Міністэрства сацзабеспячэння – у Міністэрства сацыяльнай абароны. У 2001-м міністэрствы аб’яднаны ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтавала Таццяна Падбярэзкая.

Іх прызванне — міласэрнасць

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае векавому юбілею ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь, адбылося ў ККЗ “Іскра”. 

Распачалося свята прывітальнымі словамі міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч, якія яна даслала ў віншавальным лісце.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская адзначыла, што стагоддзе ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне нездарма прыходзіцца на светлае свята Нараджэння Хрыстова. Гэтым яно ўсяляе ў сэрцы людзей настрой упэўненасці, абароненасці і надзеі.
– Людзям, якім патрэбна дапамога, перш за ўсё неабходныя чалавечыя адносіны і паразуменне, – адзначыў у віншавальным слове старшыня райвыканкама Алег Пінчук. – Пачатак галоўных прафесійных якасцей сацыяльнага работніка, безумоўна, у хрысціянстве. Усе яны прапісаны ў біблейскіх запаведзях. У пажаданнях кожнаму – каб тое цяпло, якім вы дзеліцеся з бліжнімі, вярталася.
За віншаваннямі – узнагароды. Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна ўручыў загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Дануце Лявоха. Удзячнасці атрымалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Тулоўская і загадчыца аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Іна Чырвоная.
Ад дэпутацкага корпусу віноўнікаў урачыстасці павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. Яна ўручыла Ганаровую грамату галоўнаму спецыялісту аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Але Вайцяховіч, Падзякі – кіраўніку гуртка аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Але Карніловіч, а таксама сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Аляксандру Шнітко.
Падзякай аблвыканкама адзначана дзейнасць намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Андрэя Баговіча, галоўнага спецыяліста аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы і занятасці насельніцтва Вольгі Камінскай, загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Алены Сарокінай.
Шмат цёплых слоў адрасавала работнікам сацыяльнай службы намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Яна ўручыла Ганаровыя граматы Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама галоўнаму спецыялісту аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін Людміле Галавач, начальніку аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Таццяне Лісіца і медыцынскай сястры аддзялення кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Крулеўшчына Лідзіі Ялцэвіч. Падзякай старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама адзначаны на свяце галоўныя спецыялісты аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Анжаліка Гільніч і Вераніка Лупіновіч, сацыяльныя работнікі Валянціна Дук і Наталля Яўсей, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Наталля Жакаўка, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Наталля Каляга, галоўны бухгалтар упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Антаніна Несцяровіч, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знахо­джання інвалідаў Святлана Сяцко. Шэраг супрацоўнікаў атрымалі Ганаровыя граматы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
З павагай і ўдзячнасцю на свяце гаварылі пра ветэранаў, якія шмат гадоў закладвалі ў сістэму сацыяльнай службы раёна асновы яе цяперашняга паспяховага дзеяння. Больш за дваццаць гадоў аддалі служэнню людзям Марыя Курдзека, Галіна Гмырак, Людміла Гойгель, Ядвіга Маліноўская, Людміла Маркевіч, Лідзія Палачаніна, Станіслава Саўчанка, Людміла Стадольнік, Алена Таляронак, Тамара Харытонава. Ім былі адрасаваны самыя шчырыя словы і ўручаны памятныя падарункі.
Да шматлікіх віншаванняў супрацоўнікаў сацыяльнай абароны далучыліся грамадскія аб’яднанні. Ганаровыя граматы раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў атрымалі сацыяльныя работнікі Мая Лях і Таццяна Харытонава. Ганаровыя граматы раённага аб’яднання арганізацыі прафсаюзаў – сацыяльныя работнікі Людміла Краўчанка і Наталля Навіцкая.
Ну і якое ж свята без канцэрта? Музычныя віншаванні гучалі ў гонар векавога юбілею ад народнага хору ветэранаў працы “Залатыя гады”, народнага ансамбля народнай песні “Раніца”, салістаў народнай эстраднай студыі “Калейдаскоп”, народнага вакальнага ансамбля “Вярба”, вучняў і настаўнікаў Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага, танцавальнага калектыву “Сударушка” аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *