В магазине «Экспресс» Докшицкого района удовлетворяют потребительский интерес

IMG_7673Калі мы завіталі ў краму “Экспрэс” у Параф’янаве, там было шмат пакупнікоў. Да касы падыходзілі ўсё новыя і новыя людзі, выкладалі з карзін прадукты, разлічваліся хто наяўнымі купюрамі, хто плацежнай карткай.

Аглядаем аб’ект гандлю, уласнікам якога з’яўляецца спажывецкая кааперацыя. Магазін функцыянуе па прынцыпе сістэмы самаабслугоўвання. Адразу кідаецца ў вочы асобная выкладка тавару, які знаходзіцца на акцыі – зручна для пакупнікоў. Халадзільная вітрына з малочнай прадукцыяй шчыльна застаўлена малаком, кефірам, тваражкамі, ёгуртамі, сырамі і іншай прадукцыяй. Асартыментны пералік крамы прадугледжвае 49 найменняў гэтай групы тавараў, па факце – іх куды больш. Па прынцыпе таварнага суседства тут месцяцца вітрыны з мясной і рыбнай прадукцыяй, рознымі паўфабрыкатамі. Хапае ў гандлёвай зале месца для куткоў дзіцячага, здаровага харчавання. І па гэтых пазіцыях сустракаем прыемны выбар. Асобна размешчаны стэлажы са спадарожным таварам. Ёсць нават паліца з прысмакамі для дамашніх гадаванцаў.

Няўжо бяруць і гэта? – рэзонна пытаемся ў загадчыцы Ірыны Міцько.

– Ведаеце, бяруць, прычым заўжды. Мы стараемся задаволіць любы попыт. Працуем і з мясцовай базай, і напрамую з пастаўшчыкамі. Тры разы на тыдзень завозяцца кандытарскія вырабы мясцовай вытворчасці. Калі неабходна, прымаем дадатковыя заяўкі ад пакупнікоў на торты. Самы пік гандлю, канечне, прыходзіцца на летні час. У мінулым годзе месячная выручка гарачай парой даходзіла да 700 мільёнаў. Зімой атрымліваецца крыху больш за 400 мільёнаў у сярэднім.

“Экспрэс” адчынены для наведвальнікаў штодзённа. Працуюць тут чатыры чалавекі. У Ірыны Віктараўны вялікі вопыт работы ў сістэме гандлю. Яна працавала на базе райста, колькі часу ў прыватнай краме, а потым ізноў вярнулася ў спажывецкую кааперацыю, якой ужо аддала 17 год рабочай біяграфіі. Крама “Экспрэс” – не адзіны аб’ект рознічнага гандлю ў Параф’янаве. А таму, яго работнікі добра разумеюць, што сёння трэба старацца прыцягнуць увагу пакупніка. Адсюль – і акцыі, і разнастайнасць асартыменту, і добрае абслугоўванне. Адным словам у “Экспрэсе” стараюцца задаволіць спажывецкі інтарэс.

Наталля СТАШЭВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: загадчыца крамы “Экспрэс” Ірына Міцько

і прадавец Алена Дземяшчонак.

Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *