Как мастер спорта стал спасателем в Докшицком районе

img_5655У хакей, сцвярджае вядомая песня, гуляюць сапраўдныя мужчыны, выратавальнікамі становяцца таксама яны. І з гэтым нельга не пагадзіцца. Менавіта такім мужчынам можна назваць Аляксандра Трабу, які працуе ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 у Докшыцах.
У выратавальнікі Аляксандра прывёў яго вялікасць лёс. Ён – новапалачанін. Пераехаць у райцэнтр Аляксандр вырашыў, калі ажаніўся з нашай зямлячкай. Тут уладкаваўся ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях. Працуе крыху больш за чатыры месяцы. За гэты непрацяглы час паспеў зарэкамендаваць сябе дысцыплінаваным і вельмі адказным работнікам, здольным у поўнай меры выконваць усе службовыя абавязкі па тушэнні пажараў і выратаванні людзей. Яшчэ ў школе аднакласнік угаварыў яго прафесійна заняцца спортам, і юнак з задавальненнем пачаў наведваць секцыю па цяжкай атлетыцы. Трэнер бачыў яго здольнасці і запэўніваў, што ў хлопца ёсць усе шанцы стаць прафесійным спартсменам. Пасля заканчэння Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву па-ранейшаму спорту аддаваў шмат часу: трэніраваўся, удзельнічаў у міжнародных турнірах. У даволі раннім узросце атрымаў званне майстра спорту, пасля чаго актыўна стаў рыхтавацца да чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, які праходзіў на Кіпры. Аднак фізічныя нагрузкі адмоўна сказаліся на здароўі маладога чалавека, і трэба было мяняць род дзейнасці. Так Аляксандр стаў выратавальнікам-пажарным. Паўтара года служыў у пажарным аварыйна-выратавальным атрадзе на такіх аб’ектах, як заводы “Палімір” і “Нафтан”, а таксама на Наваполацкай ТЭЦ. Навучанне праходзіў у Гомелі.
– Якраз там мне прыйшлося ратаваць людзей, – успамінае Аляксандр. – Брэзентавы навес на сканструяванай на зімовы перыяд пляцоўцы не вытрымаў нагрузкі снегу і рухнуў менавіта ў той час, калі людзі прыйшлі пакатацца на каньках. Дарослыя і дзеці апынуліся пад тоўстым снежным покрывам. На дапамогу рушылі 10 пажарных разлікаў, “хуткая” дапамога, ДАІ, нават атрады асабовага назначэння. На месцы быў развернуты штаб МНС. Тры гадзіны адкопвалі людзей з-пад снегу. Канечне, былі пацярпелыя, у тым ліку і дзеці, але ўсіх удалося выратаваць жывымі.
Таццяна МАЙСКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *