Ювелирные работы выполняют в центре детей и молодежи в Докшицах

img_5321Сёлета раённы Цэнтр дзяцей і моладзі рыхтуецца да залатога юбілею. Гараджане ўжо з задавальненнем любуюцца вялікай палітрай з фарбамі ў выглядзе рознакаляровых кветак. Побач – ажурны металічны матылёк, крыльцы якога таксама ўпрыгожаны петуніямі, і веласіпед. Выканаўца гэтых работ – намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы Алег Шкадун.

– Вельмі хацелася, каб з самага ўваходу ў будынак было зразумела, што тут пануе творчасць і прыгажосць, – гаворыць дырэктар цэнтра Святлана Януковіч. – Напэўна, таму, што большасць з працуючых у нас – жанчыны, якія захапляюцца кветкаводствам, аднагалосна было вырашана за аснову ўзяць менавіта рознакаляровыя расліны. Больш пытанняў было наконт таго, куды іх высадзіць. Так з’явілася ідэя металічных кашпо. Мастакі прапанавалі зрабіць іх у выглядзе палітры. Узяцца за яе стварэнне пагадзіўся Алег Ула­дзіміравіч, які даўно хацеў паспрабаваць сябе ў кавальскай справе.
Дэбют у Алега Шкадуна атрымаўся ўдалым. Ювелірная работа, ды і толькі!
– Толькі на аднаго матылька (на здымку) пайшло каля 74 метраў арматуры, – расказвае майстар. – Складаней, напэўна, было разлічыць, колькі завіткоў і спіралек пойдзе на кожнае крыльца. Але ўся гэта кавальская справа так спадабалася, што ўжо ёсць новыя задумкі і планы. Нават ноччу сняцца эскізы будучых работ.
У хуткім часе жыхароў і гасцей райцэнтра чакае яшчэ не адзін сюрпрыз ад умельцаў раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *