Акция «Ребёнок — пассажир» прошла в Докшицах

img_2199З 26 па 31 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны праводзіла прафілактычную акцыю “Дзіця – пасажыр!” У яе рамках адбылося аднайменнае мерапрыемства і ў Докшыцах. Спыняючы вадзіцеляў у цэнтры горада, супрацоўнікі ДАІ РАУС разам з актывістамі РК ГА “БРСМ” яшчэ раз нагадвалі ім правілы перавозу малечы ў аўтамабілі. З вялікімі здзіўленнем рэагавалі кіроўцы на маленькага пераапранутага дзяржаўтаінспектара, які з лёгкасцю спраўляўся з жазлом рэгуліроўшчыка, старанна паўтараючы рухі за старэйшым таварышам. Бэрэсэмаўцы тут жа віталі пасажыраў шчырымі ўсмешкамі і прапаноўвалі буклеты-памяткі з Правіламі дарожнага руху.

– Кожны вадзіцель павінен засцерагчы сябе і сваіх пасажыраў, асабліва дзяцей, – заўважыў удзельнік акцыі в.а. старшага дзяржаўтаінспектара АДАІ РАУС лейтэнант міліцыі Уладзімір Карніловіч. – Для гэтага аўтаўладальнік павінен быць максімальна ўважлівы на дарозе і выконваць усе патрабаванні ПДР. З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці з удзелам дзяцей-пасажыраў адбылося 8 ДТЗ. Пры гэтым на цяжкасць наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў звычайна ўплывае тое, што некаторыя дарослыя пры перавозцы малечы грэбуюць выкарыстаннем пасіўных сродкаў бяспекі – аўтакрэслаў, бустараў, спецыяльных падушак, або перавозяць іх у дзіцячых утрымліваючых прыстасаваннях, не прышпільваючы рамянямі. Таксама спадарожнымі прычынамі ДТЗ могуць з’яўляцца парушэнні хуткаснага рэжыму, правілаў манеўравання.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *