Победители из Докшицкого района

img_5745«Подзвіг народа несмяротны»

Такі надпіс нанесены па акружнасці медаля – юбілейнай узнагароды, якой, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удастоены ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі значны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пацярпелі ад іх зверстваў. 

Узнагароду пачалі ўручаць напярэдадні знамянальнай даты. Адным з першых у нашым раёне яе атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Крулеўшчыны Сяргей Антонавіч Супранёнак, які са сваім артылерыйскім палком дайшоў да Эльбы (на здымку). Улічваючы паважаны ўзрост ветэранаў, раённай уладай было прынята рашэнне наведаць іх па месцы жыхарства.
— Для мяне ўручэнне медалёў вельмі ганаровая і адказная місія, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, уручаючы ўзнагароды ветэранам, якія непасрэдна прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях.– Мы бязмерна паважаем вас за тое, што нягледзячы на нечалавечыя іспыты, вы выстаялі, разбілі ворага і перамаглі. Гэтым самым далі магчымасць наступным пакаленням жыць пад мірным небам, будаваць, ствараць, каб наша Беларусь была вольнай і квітнеючай. На жаль, з кожным годам усё менш становіцца сведак той страшнай вайны, з якіх кожны зрабіў свой унёсак у разгром ворага. Таму так дарагі нам кожны з ветэранаў.
Алег Леанідавіч жадаў моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, для кожнага знаходзіў патрэбныя словы, каб выказаць падзяку, падбадзёрыць, падтрымаць гэтых заслужаных людзей.
– Усяго да ўзнагароды ў нашым раёне былі прадстаўлены 62 чалавекі, – паведаміў ваенны камісар Віталь Леснічэнка. – Кожны з іх ужо атрымаў медаль. Акрамя гэтага, яго мы ўручылі і тым, хто значыцца на ўліку ў іншым раёне, але жыве зараз у нашым, бо кожная ўзнагарода павінна знайсці свайго героя.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Дзень вызвалення Беларусі –
Адно з вялікіх, слаўных свят.
Успомнім тых, хто не вярнуўся
Семдзесят пяцьгадоў назад.

Зямля ім пухам, неба – раем.
Ні пядзі роднае зямлі
Не аддалі варожай зграі,
Каб мы спакойна жыць змаглі.

У гэту памятную дату
Схіляю нізка галаву
Перад збавіцелем-салдатам
За светлы мір,ў якім жыву.

Няма, мой край,тваёй віны,
Што боль і смутак поўняць грудзі,
Што жахі страшнай той вайны
Забыць не могуць нашы людзі.

А каб не змог ніколі вораг
З вайной прыйсці на наш прастор,
Трымаем мы сухім свой порах,
Заўжды гатовы даць адпор.

Цябе, святое пакаленне,
Што гартавалася ў агні,
З вялікім святам вызвалення
Віншуюць людзі ўсёй зямлі!

Ніна МІЛЮКОВА,
г. Докшыцы.

 

img_1612Валянцін Якушэўскі, з 1944 па 1945 ваяваў у складзе 689-га артылерыйскага палка, 78-й пушачна-артылерыйскай брыгады, быў паранены.

img_6209Пётр Васілевіч, кулямётчык 946-га стралковага палка.

img_6235Людміла Васюковіч, разведчыца атрада асобага прызначэння брыгады імя У. І. Леніна.

a-768Уладзімір Бурдыка, партызан атрада імя Даватара, брыгады імя Панамарэнкі.

img_6257Мікалай Кішынёў, партызан брыгады “Жалязняк”.

img_1579Іосіф Глушанін,  непаўналетні вязень фашысцкіх лагераў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *