Мужчине из Докшицкого района не повезло дважды
Жыхар Докшыц ледзь не пазбавіўся “жыгулёнка”, калі паехаў на ім у журавіны. На аўтамабіль паклаў вока яшчэ адзін ягаднік з Лепельскага раёна, што прыехаў у лес паблізу вёскі Чарнічка-1. Паспрабаваў сагнаць аўтамашыну, але няўдала: трапіў у ДТЗ. Таму, прыхапіўшы некаторыя рэчы аўтаўладальніка, рушыў дадому. Праўда, ненадоўга. Зараз мужчына арыштаваны, бо ён яшчэ і аказаўся грамадзянінам Расійскай Федэрацыі і незаконна пражываў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.