Школа патронажного ухода открывается в Докшицах

logo_green_511x511_rНа базе аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту распачынае дзейнасць школа патранажнага догляду “Наша дапамога бліжняму”.
– Галоўная мэта дабрачыннага аб’яднання – навучыць жадаючых аказваць пасільную дапамогу людзям, якім тая патрэбна, – расказвае загадчык аддзялення Алена Сарокіна. – Запісацца ў школу могуць не толькі наведвальнікі нашага аддзялення, але і сацыяльныя работнікі, а таксама члены сем’яў, у якіх ёсць цяжкахворыя. Раз на тыдзень тэарэтычныя і практычныя заняткі будуць праводзіцца спецыялістамі ўстаноў аховы здароўя – ЦРБ, раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Валанцёраў навучаць граматна праводзіць неабходныя гігіенічныя працэдуры, правільна перамяшчаць ляжачага хворага, ствараць яму камфорт у хатніх умовах. Пазнаёмяць з асаблівасцямі догляду пацыентаў са спецыфічнымі захворваннямі. Па заканчэнні школы патранажнага догляду кожны атрымае пасведчанне з допускам ажыццяўлення паслуг дзённага догляду за пажылымі грамадзянамі.
Усе, каго зацікавіла дадзеная інфармацыя, могуць звяртацца за дадатковай кансультацыяй па тэлефоне 2-51-68.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *