Жители Докшиц благоустраивают стародавнюю крыничку

izobrazhenie-027Не перастаюць здзіўляць жыхары раёна сваёй любоўю, неабыякавасцю да тых мясцін, дзе нарадзіліся і жывуць. Сям’я Дзямешкаў з Докшыц, што жыве па вуліцы Падгорнай, непадалёк ад крынічкі, вада якой за польскім часам выкарыстоўвалася для прыгатавання знакамітага піва Гардона, пазначыла яе вялізным валуном. Цяпер гэту мясцовую славутасць з лёгкасцю знойдзе любы чалавек. Па словах суразмоўцаў, ідэю яны выношвалі даўно. Гаспадыня Вера, якая працуе стаматолагам у ЦРБ, вырасла менавіта ў гэтых мясцінах. 

– Смак крынічнай вады памятаю з дзяцінства, – гаворыць Вера Аляксандраўна. – А яшчэ – бацькоўскія гісторыі пра старажытныя Докшыцы, пра піўзавод. Дарэчы, месцічы, апрацоўваючы свае прысядзібныя ўчасткі, некалькі разоў знаходзілі шкляныя бутэлькі з напоем. Захаваць памяць пра гісторыю роднай зямлі, лічу, доўг кожнага. Добры прыклад у гэтым паказвае наш сусед, былы настаўнік Мікалай Ківа, які першым звярнуў увагу на асаблівую цікавінку райцэнтра, вазіў на доследы крынічную ваду і даказаў, што яна па-ранейшаму выключна чыстая. Нам таксама захацелася зрабіць свой унёсак у добраўпарадкаванне гэтага помніка прыроды.
Вялікі камень, які ляжаў непадалёк ад крынічкі, бліжэй да дарогі выцягнуў з дапамогай патрэбнай тэхнікі гаспадар Віталь, які працуе ў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Яркімі фарбамі размалёўвала валун дачка Дзямешкаў Юлія. З аднаго боку – бялюткія рамонкі, з другога – герб Докшыц. Надпіс, што тут непадалёк знаходзіцца крыніца, нават адзначылі спецыяльным пакрыццём, ад якога літары і некаторыя ўчасткі малюнка свецяцца ў цемры.
Ацаніць такі вось прыгожы і, галоўнае, карысны падарунак гораду ўжо змаглі ўдзельнікі летняга лагера раённага Цэнтра дзяцей і мола­дзі, якія пабывалі на экскурсіі ля славутасці, паспыталі мясцовага “эліксіру бадзёрасці” і зрабілі сэлфі ля прыроднага ўказальніка.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: сям’я Дзямешкаў ля добраўпарадкаванага помніка прыроды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *