Поздравления с Днём Независимости Республики Беларусь

33Паважаныя жыхары раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні
з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і
75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэта свята сімвалізуе гераічнае мінулае беларускага народа, яго мужнасць, патрыятызм, працоўныя здзяйсненні. Нізкі паклон ветэранам за іх ратны і працоўны подзвігі.
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя і аптымізму, шчасця і дабрабыту. Няхай над Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэта свята – сімвал мужнасці і гераізму, міру і стабільнасці нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі.
З павагай,
Уладзімір Андрэйчанка,
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дарагія ветэраны
Вялікай Айчыннай вайны!
Ад усёй душы віншуем вас
з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і
75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Ваш гераізм у гады вайны, працоўны подзвіг у час будаўніцтва краіны заўсёды будзе прыкладам бязмернай любові да Радзімы. Моцнага вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, павагі і клопату ад блізкіх.
Савет раённага грамадскага
аб’яднання ветэранаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *