Предложи свой инновационный проект

33Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 10-ы юбілейны Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў.

У рамках конкурсу разглядаюцца розныя інавацыйныя праекты, у тым ліку тыя, якія сталі пераможцамі Рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” і іншых рэспубліканскіх конкурсаў, што праводзяцца Міністэрствам адукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі і адпавядаюць мэтам і задачам конкурсу.

Удзельнікамі могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі “Лепшы маладзёжны інавацыйны праект” могуць прымаць удзел тыя, чый узрост не перавышае 35 гадоў.

Па выніках разгляду і абароны праектаў Савет конкурсу вызначыць пераможцаў і прызёраў, якія атрымаюць дыпломы і прыміі: за І месца – 2193 рубля, за другое –1453,5 рубля, за трэцяе – 739,5 рубля. Праекты, выбраныя Саветам конкурсу для далейшай камерцыялізацыі, атрымаюць сертыфікат на суму ў памеры 14560,5 рубля.

Міжнародная навукова-вытворчая фармацэўтычная кампанія “Націвіта” аб’явіла дадатковую намінацыю “біятэхналогіі і геноміка ў медыцыне і фармацэўтыцы”. У яе рамках разглядаюцца праекты па наступных накірунках: вытворчасць біялагічна актыўных рэчываў мікраарганізмамі; клеткавыя і субклеткавыя тэхналогіі, тэхналогіі рэдагавання геному; дыягнастычныя тэст-сістэмы для ацэнкі стану геному; распрацоўка інструментарыя для вышэйзгаданых напрамкаў (метады аналізу, біяінфарматычныя праграмныя прадукты-збор і аналіз Big Data); мікраарганізмы-платформы для генна-інжынерных маніпуляцый, распрацоўка жывёльных мадэляў захворванняў чалавека (анкалогія).

Прызавы фонд намінацыі складае 2000 долараў ЗША (у беларускіх рублях па курсе НБ РБ на момант падвядзення вынікаў конкурсу).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by, запоўніўшы заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта, і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас Беларускага інавацыйнага фонду: 220012, г. Мінск, вул. Талбухіна, д. 2, офіс 217.

Кантактныя дадзеныя: +375 17 336 05 69, e-mail:.

Тэрмін падачы дакументаў да 15 верасня 2019 года.

Больш інфармацыі на сайце http://konkurs.belinfund.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *