Прошли 130 километров до Вилейки и обратно

ilofffhiwqqВучні 9-10 класаў з аб’яднання па інтарэсах “Турызм і спартыўнае арыента­ванне” СШ №2 г. Докшыцы вярнуліся з пешага паходу першай катэгорыі складанасці. Разам з настаўнікамі фізкультуры Уладзімірам Вахавічам, Аляксандрам Палачаніным і Таццянай Собаль падлеткі правялі ў паходзе шэсць дзён, з 9 па 14 верасня, і прайшлі 130 кіламетраў вакол Вілейскага вадасховішча. Такія паходы не ажыццяўляліся ў нашым раёне ўжо больш за пяць гадоў.
Усяго ў падар­ожжа адправілася восем дзяцей. 9 верасня яны прыехалі на цягніку ў Вілейку і пачалі свой паход. Начавалі ў палатках на тэрыторыі кемпінгаў “Клёвае месца” і “Варадэра”, а таксама ў рэспубліканскім палаткавым лагеры. Кожны дзень прызначаўся дзяжурны, які адказваў за своечасовы пад’ём, падтрымку вогнішча і харчаванне – ежу падлеткі гатавалі самі.
8cuyylvwxzm 9r3lsw29hnw neel8l6h1x4Спачатку юнакі актыўна карысталіся смартфонамі, але, калі зрасходаваўся зарад паўэрбанка, ім прыйшлося атрымліваць асалоду ад сузірання жывой прыроды, што аказаласяы цікавым, бо вадасховішча і пейзаж вакол яго на дзіва прывабныя. Падчас паходу наведвалі памятныя месцы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама храмы, гулялі ў “словы” і “гарады”.
Уладзімір Вахавіч лічыць, што такія мерапрыемствы выхоўваюць у хлопцаў мужнасць і самастойнасць. Дарэчы, аб’яднанне па інтарэсах “Турызм і спартыўнае арыентаванне” праводзіць па 2-3 падобныя паходы ў год.
Настасся ФЕШЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *