“Маёй любімай матулі прысвячаецца”

attractive young caucasian woman and girl in warm colorful clothing lying on yellow leaves outdoors smiling

attractive young caucasian woman and girl in warm colorful clothing lying on yellow leaves outdoors smiling

Пад такой назвай раённы камітэт ГА “БРСМ” праводзіць конкурс фотаздымкаў, прысвечаны Дню маці.

Да ўдзелу прымаюцца аўтарскія работы ў электронным і друкаваным варыянтах фармату не менш за А4. Удзельнікі, а гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, маюць права прадаставіць не больш за тры работы. Аўтар павінен абавязкова ўказаць імя і прозвішча, месца работы, кантактны тэлефон, назву фотаздымка і адну з наступных намінацый:

“Маці і дзіця”, “Маміны вочы”, “У чаканні цуда”, “Сямейнае шчасце”, “Маміны памочнікі”, “Матуля і я – лепшыя сябры”, “Матулі ўсялякія патрэбныя, матулі ўсялякія важныя”.

Фотаработы прымаюцца з 1 па 7 кастрычніка па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 14, каб 107, а таксама на электронны адрас  Тэл. +375 (29) 8910236.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *