Председатель Витебского облисполкома провел пресс-конференцию для журналистов области

sherstnevСтаршыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў рэгіёна. У час яе падвёў вынікі сезонных сельскагаспадарчых работ і акрэсліў перспектывы развіцця аграрнай галіны.

Пра зямлю і ўраджай
Сёлета сельскія працаўнікі Віцебшчыны намалацілі збожжа на 30 працэнтаў больш, чым летась (980 тысяч тон), але, на жаль, не ўдалося перавысіць мільён, як планавалася, хаця патрэбны задзел вясной быў зроблены. Перашкодзіла неспрыяльнае для пасеваў надвор’е. Засуха ў маі-чэрвені яшчэ раз пацвердзіла, што прыродна-кліматычныя ўмовы ў зоне рызыкоўнага земляробства, якой з’яўляецца Віцебшчына, з’яўляюцца асноўнымі фактарамі, што ўплываюць на галіну. І таму для мінімізацыі рызыкі ў сельскай гаспадарцы ствараецца магутны тэхналагічны парк, які дазволіць у аптымальныя тэрміны праводзіць увесь комплекс работ. Разам з тым нядрэнны атрымалі ўраджай бульбы, кукурузы, траў другога ўкосу.
З перспектыўных момантаў – павелічэнне пасеваў гібрыднага жыта, як менш патрабавальнай культуры, а таксама інтэнсіўнае развіццё льняной галіны. Мэта развіцця апошняй – павялічыць у 1,5 раза вытворчасць льновалакна, каб утрымаць перадавыя пазіцыі сярод рэгіёнаў краіны, якія зараз займае Віцебская вобласць. Вырошчваннем льну займаецца восем ільнозаводаў. Плануецца аптымізаваць іх колькасць і правесці мадэрнізацыю перспектыўных (у Глыбоцкім, Лёзненскім, Талачынскім раёнах).
Праблемным з’яўляецца пытанне змяншэння ворыўных плошчаў. Для яго вырашэння штогод у севазварот уключаюцца новыя ўчасткі, у тым ліку і вызваленыя ад пустых і трухлявых пабудоў. Перавага аддаецца лепшым палеткам, якія можна апрацоўваць энерганасычанай, шыроказахопнай тэхнікай. Плённыя вынікі мэтанакіраванай работы па навядзенні парадку на зямлі, павышэнні культуры земляробства бачны ўжо зараз.
Кадры і дысцыпліна
Абавязковая ўмова для рэалізацыі вызначаных планаў – гэта захаванне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, падбор кадраў, якія павінны мець на мэце дасягненне высокіх ураджаяў. Будучую перспектыву кіраўнік вобласці бачыць за маладымі кіраўнікамі. Ён лічыць, што сёння, калі працаваць эфектыўна і на канчатковы вынік, то на вёсцы можна мець заробак і жыць дастойна. У прыклад прывёў фермераў. Але фермерства – гэта толькі дадатак да той структуры, якую мае сёння аграрная галіна. Іх сфера дзейнасці — у развядзенні авечак, вырошчванні экалагічна чыстай садавіны і гародніны.
Вёска будучага
Яна немагчыма без камфортных умоў пражывання яе насельніцтва. Таму паралельна са стварэннем інтэграцыйных структур у сацыяльнай сферы робіцца акцэнт на абнаўленне райцэнтраў і гарпасёлкаў, удасканаленне ўмоў у аграгарадках. “На Віцебшчыне вызначаны 21 населены пункт для рэалізацыі названых праектаў, што маюць на ўвазе злучэнне сельскага ўкладу жыцця ў экалагічна прывабных умовах і наяўнасць развітай інфраструктуры, якая не саступае па якасці і разнастайнасці гарадскім паселішчам”, – растлумачыў Мікалай Шарснёў.
Пра “Дажынкі”
Пра “Дажынкі”, якія сёння праходзяць у Браславе, кіраўнік вобласці сказаў, што гэта мерапрыемства задумвалася не толькі, як свята, на якім ушаноўваюцца перадавікі аграрнай галіны, але і магчымасць абнавіць населены пункт, дзе яно праводзіцца. Затрачаныя грошы, на думку Мікалая Шарснёва, павінны станоўча паўплываць на эканоміку рэгіёна, палепшыць камфортныя ўмовы для жыцця.
Прыемна, што сёлета атрад аграрыяў нашага раёна на “Дажынках” даволі прадстаўнічы. У ім значацца вядомыя механізатары ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Віктар Суднік і ААТ “Таргуны” Юрый Малюжанец, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак. Многія з іх сёння ўшаноўваюцца на галоўнай сцэне свята. Удзел у мерапрыемстве прымаюць таксама творчыя калектывы. На сваім панадворку гасцінна частуе гасцей і гаспадароў Докшыцкае райста.
Аляксандр ВАРАНКОВІЧ.

Фото: Витебские вести.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *