Беловежская пуща вошла в топ-25 мест для путешествий

original_belovezhskaya_pushha_3Белавежская пушча ўвайшла ў топ-25 мясцін для падарожжаў у 2020 годзе па версіі National Geographic. Выданне прапануе турыстам наведаць адзін з апошніх захаваных куткоў дзікай прыроды ў Еўропе. Белавежская пушча ўключана ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна размяшчаецца на вялікай тэрыторыі і нагадвае своеасаблівы аазіс. Цікавасць уяўляюць насельнікі пушчы: папуляцыя еўрапейскага зубра, шматлікія віды птушак і млекакормячых. National Geographic раіць наведваць пушчу ў верасні-кастрычніку.
Таксама ў топ-25 самых цікавых мясцін на планеце ўвайшлі кітайская правінцыя Гуйчжоу, японскі рэгіён Тахоку, «сіні маршрут» у Венгрыі, горад-музей Тэльч у Чэхіі, Мадленскія астравы ў Кана­дзе, Форт Кочы ў Індыі, Нацыянальны парк Закума ў Чадзе, горад Філадэльфія і Нацыянальны парк Гранд-Каньён у ЗША, Мальдывы, штат Тасманія ў Аўстраліі, паўвостраў Камчатка ў Расіі і інш.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *